Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, асабісты ўклад у забеспячэнне даходнай часткі бюджэту раёна і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння СIВУХIНА Таццяна Ягораўна, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкім раёне; за шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічай галіне і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння ПАЦКЕВIЧ Аляксандр Віктаравіч, галоўны інжынер таварыства з абмежаванай адказнасцю "Асіповічыгазбуд" адкрытага акцыянернага таварыства "Белгазбуд"; за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё мастацкай самадзейнасці раёна, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі і ў сувязі з 25-годдзем з дня ўтварэння народнага хору ветэранаў вайны і працы ГРЫНЬКО Людміла Уладзіміраўна, мастацкі кіраўнік народнага хору ветэранаў вайны і працы Асіповіцкага Цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама. |