Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Візітоўка раёна, Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне / Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне / Пратасевіцкі сельсавет

Пратасевіцкі сельсавет

Карта-схема


Пратасевіцкі сельсавет размешчаны ў цэнтральнай частцы раёна і мяжуе з Вязеўскім, Дараганаўскім, Лапіцкім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, а таксама Суцінскім і Талькаўскім сельсаветамі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Цэнтр - вёска Забалацце - размешчаны ў 4-х км на захад ад г. Асіповічы. Вёска вядома з XIX стагоддзя. У 1840 годзе Забалацце ўваходзіла ў Замошскую воласць Бабруйскага павета.

У склад сельсавета ўваходзіць 21 вёска, станцыя Дзераўцы і ваенныя гарадкі Мэта і Верайцы.

Адзін з найстарэйшых населеных пунктаў – в. Пратасевічы ўпершыню згадваецца ў 1513 годзе як вёска Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. уваходзіць у склад Расійскай імперыі.

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць чыгуначныя і аўтамабільныя магістралі: Мінск-Гомель і Асіповічы-Баранавічы.

Унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Пратасевічы", размешчанае на тэрыторыі сельсавета, па выніках працы за 2006 год заняло 3 месца ў раённым спаборніцтве за атрыманне сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе на адкорме і дарошчванні БРЖ.

Ансамбль «Сузор'е» Аператару машыннага даення УКСП «Пратасевічы» Любові Якаўлеўне Шавялёнак за дасягненне лепшых паказчыкаў па надою малака ад каровы ў 2006 годзе прысуджана 2 месца з уручэннем адпаведнага

Дыплома Магілёўскага аблвыканкама, яна таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў у 2006 годзе.

Механізатару УКСП "Пратасевічы" Кірдзею Аляксандру Уладзіміравічу, які нарыхтаваў падчас уборкі кармоў 13,8 тоны зялёнай масы на ўмоўны кормаўборачны камбайн, у раённым спаборніцтве работнікаў АПК у 2006 годзе прысуджана 2 месца.

Жыхары сельсавета свята адносяцца да мінулага. У 2004 годзе на магіле Невядомага салдата на цывільных могілках в. Паплавы ўзведзены помнік. У тым жа годзе ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза Міхаілу Раманавічу Акісімаву і Пелагеі Тарасаўне Казлоўскай, падпольшчыцы, жыхарцы в. Пратасевічы, павешанай фашыстамі ў лютым 1942 года за захоўванне баявога Чырвонага Сцяга.

У 2002 годзе ансамблю народнай песні і музыкі "Сузор'е" прысвоена званне "народны". У 2006 годзе ён браў удзел у Рэспубліканскім фестывалі аўтэнтычнага фальклору "Берагіня", на міжнародным фальклорным фестывалі "Па мурамскай дарожцы", дзе стаў дыпламантам у пяці намінацыях. На міжнародным фестывалі аўтэнтычнага фальклору "Сафійская вясна - 2007" ансамбль "Сузор'е" таксама стаў лаўрэатам, а ў 15-ым раённым фестывалі народнай творчасці "Вясновыя колеры" заваяваў Дыплом I ступені (2007 год).

Дзіцячаму фальклорнаму калектыву "Лянок" Пратасевіцкай дзіцячай школы мастацтваў у 2004 годзе прысвоена званне "ўзорны".

Ёсць тут і свае літаратары. У 2005 годзе выйшаў з друку зборнік вершаў М.П.Цімінскай «На струнах маёй душы». Марыя Паўлаўна нарадзілася ў в. Вялікая Гарожа Асіповіцкага раёна, жыве ў в. Дзераўцы Пратасевіцкага сельсавета, усё жыццё працавала настаўнікам, зараз на заслужаным адпачынку. У зборніку боль і радасць, любоў да роднай зямлі, шчырыя пачуцці сэрца.

У 2006 годзе ўбачыла свет і кніга ўспамінаў ураджэнца Асіповіцкага раёна, Ганаровага будаўніка Расіі Станіслава Сакалова "Лёс мой Верайцы". Гэтая кніга - спроба падсумаваць пройдзены жыццёвы шлях, своеасаблівы гімн памяці малой радзіме, імя якой - Верайцы.