На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Гісторыя

ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ АСІПАВІЦКАГА РАУС.

З утварэннем у 1924 годзе Бабруйскай акругі раённыя аддзелы міліцыі былі падпарадкаваны Бабруйскай акруговай міліцыі. З гэтага года бярэ пачатак існавання Асіповіцкай і Свіслацкай міліцыі, якія таксама ўваходзілі ў склад Бабруйскай міліцыі.

На падставе Загада №279 Бабруйскай акруговай міліцыі ад 06.10.1925 года зацверджаны штат Асіповіцкага раённага аддзела НКУС у складзе 8 чалавек:

1) начальнік раёна;

2) справавод;

3) 3 старэйшых міліцыянера;

4) 3 малодшыя міліцыянеры.

6 кастрычніка 1925 года прынята лічыць днём утварэння Асіповіцкай міліцыі.

У сувязі з перападпарадкаваннем Бабруйскай акругі ў ліпені 1930 года ў Магілёўскую вобласць Свіслацкая міліцыя была расфарміравана і штат яе ўвайшоў у склад Асіповіцкага раённага аддзялення НКУС.

Начальнікам Асіповіцкага раённага аддзела міліцыі ў 1925 годзе прызначаны Сарока Мікалай, старшыя міліцыянеры - Каваленка Міхаіл, Грыцуленка, Рэут; малодшыя міліцыянеры - Баркоўскі Ульян, Юхнавец Карп, Карчанок Сцяпан.

У лютым 1947 года адбыўся падзел структуры НКВД. Былі створаны Асіповіцкі аддзел міліцыі БССР і Асіповіцкае аддзяленне НКУС.

З сакавіка 1954 года і да гэтага часу Асіповіцкае райаддзяленне пастаянна ўваходзіць у склад Магілёўскай вобласці. Мянялася толькі назва міліцыі:

 з 03.1954 па 01.1957 – Асіповіцкае райаддзяленне МУС БССР

 з 01.1957 па 01.1963 – Аддзел міліцыі выканкама Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных МУС БССР

 з 01.1963 па 03.1969 - Аддзел міліцыі выканкама Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных МААП БССР

 з 03.1969 па 10.1984 – аддзел унутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама МУС БССР

 з 10.1984 па 01.1991 – аддзел унутраных спраў Асіповіцкага гаррайвыканкамаў МУС БССР

 з 01.1991 па 12.1998 - аддзел унутраных спраў Асіповіцкага гаррайвыканкамаў МУС Рэспублікі Беларусь

 з 12.1998 па н/вр. - аддзел унутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама МУС Рэспублікі Беларусь