На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Лапіцкі сельсавет

Карта-схема


Лапіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна. У яго склад уваходзіць 26 населеных пунктаў: вёскі Ямпаль, Лочын, Слабодка, Уборак, станцыя Уборак, Крычавец, Жорнаўка, Малая Грава, Вялікая Грава, Азярышча, Дуброва, Зорка, Жукаўка, Гамонаўка, Траецкая, Ражышча, Палядзье, Дуброўка, Буда, Ялцоўка, Вярбілава, станцыя Лапічы, Ручай, Лапічы, пасёлак Сасновы. Тутака ж размешчаны і
ваеннае мястэчка Лапічы.

Цэнтр - в. Лапічы - размешчаны ў 17 км ад г. Асіповічы і ў 3 км ад чыгуначнай станцыі Лапічы.

Вёска Лапічы мае сваю самабытную гісторыю. Дакладная дата яе заснавання не ўстаноўлена. У 1560 годзе ўваходзіла ў склад Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і з'яўлялася яе дзяржаўнай уласнасцю.

У пачатку XX стагоддзя тут дзейнічала народнае вучылішча, царкоўнапрыходская школа, лясніцтва. Пасля рэвалюцыі на базе народнага вучылішча была адкрыта працоўная школа 1 ступені.

У пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі сельсавета ўтвораны 13 дробных калектыўных гаспадарак. У 1950 годзе 6 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Бальшавік», старшынём якога быў Ф.І. Грышчанка. З 1955 па 1971г. яго ўзначальваў А.І. Лазараў (узнагароджаны ордэнам Леніна), яно было адным з лепшых у раёне. Сем пакінутых гаспадарак аб'ядналі ў калгас «Чырвоны ўдарнік» (старшыня - А.М. Стэльмах). З 1961 года калгасам кіраваў І.І. Хічэўскі, пры ім гаспадарка ўвайшла ў лік лідэраў Асіповіцкага раёна.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны СВК “Калгас “Лапічы” і СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, радыётэлевізійны перадаючы цэнтр, Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Асіповіцкае ўпраўленне магістральных
газаправодаў, 2 сярэднія школы, бальніца, ФАП, амбулаторыя, 2 сельскія клубы і Дом культуры, 3 бібліятэкі, 9 магазінаў, 4 дзіцячыя садкі.

Самае буйное прадпрыемства, якое мае важнае значэнне для раёна і рэспублікі, - Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз". Да нядаўняга часу гэта было адзінае сховішча, куды запампоўваўся і дзе захоўваўся прыродны газ, які выкарыстоўваецца пры неабходнасці спажыўцамі. З будаўніцтвам прадпрыемства (заснавана ў 1975 годзе) у Лапічах вырасла прыгожая вуліца Газавікоў.

У в. Дуброва маецца дэндрасад, у якім прадстаўлены рэдкія віды раслін.

У дуброве растуць дубы, якім звыш 250 гадоў; у лясах шмат жывёл - зуброў, ліс, ваўкоў, зайцоў, казуль. Выдатная прырода тэрыторыі сельсавета дае магчымасць развіцця агратурызму.

У в. Лапічы дзейнічае праваслаўная рэлігійная абшчына, завяршаецца будаўніцтва Свята-Петрапаўлаўскай царквы.

Знакамітыя ўраджэнцы сельсавета – Ніна Іосіфаўна Ламановіч, 1951 г.н., беларускі харавы дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”; Міхаіл Піліпавіч Заяц, 1885 г.н., контр-адмірал, у гады Айчыннай вайны - намеснік камандуючага Чарнаморскім флотам па тыле, узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга (тройчы), Нахімава 1 ступені, многімі медалямі.