На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Гродзянскі сельсавет

Карта-схема

Гродзянскі сельсавет

Гродзянскі сельсавет размешчаны ў паўночнай частцы Асіповіцкага раёна і мяжуе з Лапіцкім, Ліпеньскім, Свіслацкім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, Якшыцкім - Бярэзінскага і Лядзенскім - Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. У яго склад уваходзіць 8 населеных пунктаў: вёскі Гродзянка, Гродзянец, Казімірава, Лазавое, Асавок, Цэзарова, Янаўка, аграгарадок Каменічы.

Цэнтр - в. Гродзянка - размешчаны ў 47 км ад райцэнтра ў маляўнічым месцы, акружаным з усіх бакоў разналістычным лесам.

Селішча ўзнікла ў канцы XIX стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя было вядома як урочышча Гродзянка Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета. У 1905 годзе Антоніем Радзівілам было створана таварыства для будаўніцтва чыгуначнай лініі Верайцы-Градзянка (пабудавана ў 1911 годзе).

Па перапісе 1917 года на месцы сучаснага паселішча было 2 населеныя пункты: пасёлак Гродзянка (67 двароў, 359 жыхароў) і чыгуначная станцыя Гродзянка (10 двароў, 35 жыхароў).

З 1935 года Гродзянка - працоўны пасёлак.

Вёска Каменічы вядомая з ХVI стагоддзя. У 1513 годзе - гэта дзяржаўнае сяло Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства.

Каля вёскі знаходзяцца тры археалагічныя помнікі, курганныя могільнікі (усяго 119 насыпаў). З 1954 года па 2002 год Каменічы - цэнтр Каменіцкага сельсавета.

У гады Айчыннай вайны ў п. Гродзянка дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, у навакольных лясах базіравалася Асіповіцкая партызанская брыгада. У сакавіку 1942 года партызаны разграмілі варожы гарнізон, які знаходзіўся ў Гродзянцы. Гітлераўцы спалілі пасёлак і знішчылі 350 мірных жыхароў. Разам з жыхарамі былі спалены вёскі Макаўе, Палядкі.

У памяць аб загінуўшых воінах, земляках на брацкіх магілах устаноўлены стэлы, помнікі. Агулам на тэрыторыі сельсавета налічваецца 17 помнікаў. У 1975 годзе на месцы базіравання Асіповіцкіх райкамаў КПБ і ЛКСМБ і Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Расоха", размешчаны ў 12 км ад Гродзянкі.

У лютым 2002 года скасаваны Гродзянскі пасялковы, Каменіцкі і Пагарэльскі сельскія саветы, і на іх аснове ўтварыўся Гродзянскі сельсавет.

У цяперашні час на яго тэрыторыі размешчаны: КСУП «Вязаўніца-Агра, два лясніцтвы, лесаўчастак, УА «Каменіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», Гродзянскі сельскі клуб, Каменіцкі сельскі Цэнтр культуры, дзве бібліятэкі-
кі, Градзянская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Каменіцкі фельчарска-акушэрскі пункт, два аддзяленні сувязі, дзве АТС, 4 магазіны.

У ліку знакамітых ураджэнцаў сельсавета -

Таіса Канстанцінаўна Грамадчанка, 1951 г.н., беларускі крытык і літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук;

Пётр Адамавіч Лявіцкі, 1906 г.н., партыйны дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Магілёўскага аблвыканкама ў 1961-1963 гадах, узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі;

Васіль Міхайлавіч Хацько, 1967 г.н., камандзір аддзялення пажарнай каманды, загінуў пры тушэнні самалёта, які выбухнуў, з боепрыпасамі ў Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі», яго імя носіць цэнтральная вуліца ў в.

Іван Макаравіч Стэльмах, 1912 г.н., адзін з арганізатараў
партызанскага руху на тэрыторыі Асіповіцкага раёна, тройчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Магілёўскага і Гомельскага абласных Саветаў народных дэпутатаў, узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга (двойчы), у 1982 годзе яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Асіповічы.

Гродзянскі сельсавет - 8 вёсак, 751 жыхар.