Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
27 февраля 2012
Зубрыныя ПАДЛІКІ
Пачатак года быў адзначаны цэлым шэрагам браканьерскіх забойстваў зуброў. Пяць жывёл, якія ў Беларусі знаходзяцца, бадай, пад самай пільнай аховай, невядомыя асобы, сярод якіх, верагодна, былі і замежныя паляўнічыя, амаль адначасова знішчылі ў Хойнікскім і Валожынскім раёне. Рэзанансная падзея стала нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы і ажыццяўлення маштабных мер па інвентарызацыі зубрынага статка, праверцы дзейснасці мер нагляду за асобнымі папуляцыямі. Днямі ўзгаданая інвентарызацыя прайшла і ў нашым раёне, і сёння “Вытокі” прапануюць чытачам азанаёміцца з некаторымі лічбамі і фактамі, якія тычацца асіповіцкіх зуброў.
Пачатак года быў адзначаны цэлым шэрагам браканьерскіх забойстваў зуброў. Пяць жывёл, якія ў Беларусі знаходзяцца, бадай, пад самай пільнай аховай, невядомыя асобы, сярод якіх, верагодна, былі і замежныя паляўнічыя, амаль адначасова знішчылі ў Хойнікскім і Валожынскім раёне. Рэзанансная падзея стала нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы і ажыццяўлення маштабных мер па інвентарызацыі зубрынага статка, праверцы дзейснасці мер нагляду за асобнымі папуляцыямі. Днямі ўзгаданая інвентарызацыя прайшла і ў нашым раёне, і сёння “Вытокі” прапануюць чытачам азанаёміцца з некаторымі лічбамі і фактамі, якія тычацца асіповіцкіх зуброў.Па стане на пачатак 2012 года прыблізная колькасць мікрапапуляцыі склала 190 асобін, з якіх дарослых самцоў — 20%, самак — 40%, напаўдарослых самцоў — 10%, самак — 20%, цялят — 10%. У параўнанні з мінулым годам памер статка павялічыўся недзе на чвэрць.Летась на ўтрыманне мікрапапуляцыі са сродкаў лясгаса і мясцовых бюджэтаў было выдаткавана 49,6 млн. руб., з якіх на набыццё кармоў — 28 млн. руб. За гэтыя грошы закуплена 9,5 тоны зерня, 32 — сіласу, 20 — кармавых буракоў, 10 — кукурузы, 40 — саломы аўсянай.Сёлета ДДЛГУ Асіповіцкі доследны лясгас ужо выдзеліў на закуп сіласу звыш 12 млн. руб. Таксама ў адпаведнасці з “Планам мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2010-2014 гады” лясгас праводзіць мерапрыемствы па ветэрынарным наглядзе і прафілактыцы паразітарных захворванняў у іх статку, засявае 16 гектараў падкормачных палеткаў. Ахова мікрапапуляцыі ажыццяўляецца камандай з 5 егераў, якія маюць 3 матацыклы, аўтамабіль УАЗ, 6 адзінак агнястрэльнай зброі. Падкормка жывёл вядзецца на 3 пляцоўках, куды кармы дастаўляюцца па меры неабходнасці.Сістэма аховы і нагляду за станам здароўя жывёл дастаткова дзейсная: за мінулы год спроб браканьерскай здабычы і падзяжу асобін гэтага віду не адзначана.На момант правядзення інспекцыйных мерапрыемстваў зубры канцэнтраваліся на тэрыторыі Градзянскага лясніцтва лясгаса і сельгасугоддзях СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”.Зараз разглядаецца пытанне аб выбракоўцы са статка як мінімум 5 старых — 14-16-гадовых — жывёл, якія з-за ўзросту ўжо не маюць рэпрадукцыйнай каштоўнасці.