Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 мая 2013
ЗНАЁМЦЕСЯ: дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Асіповіцкім раёне Святлана ДАШКОЎСКАЯ
Нарадзілася ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці “эканаміст-арганізатар”.Працоўную дзейнасць пачынала дырэктарам гандлёвага цэнтра Горацкага райста. Пасля пераезду ў Асіповічы рабіла старшым эканамістам аддзела рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы, з 1991 па красавік 2013 — галоўным спецыялістам упраўлення эканомікі і рыначных адносін гарвыканкама, загадчыкам аддзела гандлю; намеснікам начальніка ўпраўлення эканомікі, загадчыкам сектара гандлю і паслуг; намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.Узнагароджана знакам “Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь”, граматай райвыканкама.
Нарадзілася ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці “эканаміст-арганізатар”.Працоўную дзейнасць пачынала дырэктарам гандлёвага цэнтра Горацкага райста. Пасля пераезду ў Асіповічы рабіла старшым эканамістам аддзела рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы, з 1991 па красавік 2013 — галоўным спецыялістам упраўлення эканомікі і рыначных адносін гарвыканкама, загадчыкам аддзела гандлю; намеснікам начальніка ўпраўлення эканомікі, загадчыкам сектара гандлю і паслуг; намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.Узнагароджана знакам “Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь”, граматай райвыканкама.Святлане Iванаўне характэрны адказнасць, ініцыятыўнасць, камунікабельнасць. Яна валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, умее аператыўна прымаць упраўленчыя рашэнні. Як кіраўнік, лічыць, што дасягнуць пастаўленых задач калектыву дапамагае высокі прафесіяналізм кожнага супрацоўніка, згуртаванасць. На гэта і разлічвае ў сваёй дзейнасці. Найбольш за ўсё цэніць у людзях чалавечнасць і надзейнасць, не даруе здрадніцтва і подласці. Патрабавальная да сябе, умее пераадольваць цяжкасці, у будучае глядзіць з аптымізмам.Вольны час прысвячае самаўдасканаленню, кола інтарэсаў разнастайнае, цікавіцца навукова-папулярнай літаратурай.Дачка Наталля працуе галоўным бухгалтарам Асіповіцкага райста.