predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Задачы “Захада-2017” выкананы на выдатна!

22 сентября 2017

Задачы “Захада-2017” выкананы на выдатна!

Cумесныя беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2017” завяршыліся ў сераду. У гэты ж дзень палігон “Барысаўскі” наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які шчыра падзякаваў ваеннаслужачым, што прынялі ўдзел у вучэнні на беларускай тэрыторыі, павіншаваў іх з паспяховым завяршэннем ССВ і пажадаў далейшых поспехаў у ратнай працы. Як адзначаюць на афіцыйным сайце Кіраўніка дзяржавы, беларуска-расійскае ваеннае вучэнне “Захад-2017” прайшло на высокім узроўні, і ўсе пастаўленыя мэты былі дасягнуты.

На палігоне “Асіповіцкі” вучэбна-баявыя задачы выконвалі падраздзяленні 51 гвардзейскай артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай, 465 ракетнай і 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгад, а таксама прадстаўнікі Узброеных Сіл Расіі. А ўжо ўчора мясцовыя ракетчыкі, рэактыў-шчыкі і артылерысты вярнуліся дадому, дзе іх урачыста сустрэлі саслужыўцы, а крыху пазней і сем’і.


На здымку: вяртанне асабовага саставу і тэхнікі 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады.

Фота Марыі ТАЛЕЙКА, "Асіповіцкі край".