predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Юбілейны, дзясяты, зборнік твораў асіпаўчанкі Лёлі Багдановіч выпушчаны нядаўна ў выдавецкім доме “Звязда”

11 февраля 2025

Юбілейны, дзясяты, зборнік твораў асіпаўчанкі Лёлі Багдановіч выпушчаны нядаўна ў выдавецкім доме “Звязда”

Кніга ў цвёрдым пераплёце аб’яднала на 104 старонках 32 казкі. Дарэчы, калі браць менавіта гэты жанр, то “Зорныя карункі” ўжо трэці зборнік казак нашай таленавітай зямлячкі.

Творы з цікавымі і захапляльнымі сюжэтамі вучаць юных чытачоў быць чулымі, сумленнымі, працавітымі, паслухмянымі і паважлівымі да старэйшых, дапамагаць сябрам, жыць у згодзе з суседзямі, любіць родных і сваю Радзіму, а таксама заўважаць прыгажосць, якая навокал. Кніга разлічана на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Колькасць экзэмпляраў — 1 100.

Выхад у свет зборніка — выбітная падзея і для мясцовых журналістаў: аўтар лічыць, што ў пэўнай ступені “Асіповіцкі край” стаў натхняльнікам на стварэнне казак — яны публікаваліся амаль у кожным выпуску дзіцячай старонкі. Як расказала Лёля Багдановіч, магчыма, сёлета чытацкая аўдыторыя атрымае яшчэ адзін зборнік з 50 казак. У планы выдаўцоў гэта ўключана. Так што будзем чакаць “Зорныя арэлі” — такую назву будзе мець новае выданне.

osipovichi-region.by