Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19 марта 2013
Хутка ўсё толькі ў казках...
Лёс раённай бальніцы хвалюе многіх землякоў: ад хвароб жа не застрахаваны ніхто! I гэта не дзіўна: адсутнасць такога важнага медыцынскага аб’екта адбіваецца на лячэнні хворых, якім даводзіцца ляжаць на калідоры, а па шэрагу відаў дапамогі ехаць у Бабруйск ці абласны цэнтр.
Лёс раённай бальніцы хвалюе многіх землякоў: ад хвароб жа не застрахаваны ніхто! I гэта не дзіўна: адсутнасць такога важнага медыцынскага аб’екта адбіваецца на лячэнні хворых, якім даводзіцца ляжаць на калідоры, а па шэрагу відаў дапамогі ехаць у Бабруйск ці абласны цэнтр.Будаўніцтва новага корпуса бальніцы вядзецца ўжо другі год.Кіраўніцтва раёна і райбальніцы, працаўнікі ДУКВП "Водаканал", якія вядуць будаўнічыя работы, робяць усё магчымае, каб узвесці корпус найхутчэй. Але гэты аб’ект патрабуе даволі вялікіх сродкаў. Мяркуйце самі: навука ідзе наперад сямімільнымі крокамі, і цяпер ужо нікога не задаволіць абсталяванне ўчарашняга дня. Таму будоўля медыцынскай установы фінансуецца не толькі з мясцовага, але з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. На гэты год запланавана вылучэнне абласной датацыіў памеры 7 мільярдаў рублёў, з рэспублікі — 11 мільярдаў. Фінансавыя сродкі немалыя, але каб завяршыць будаўніцтва, патрабуецца яшчэ каля 120 мільярдаў. З раённага бюджэту суму, якой не дастае да гэтай лічбы, выдзеліць, натуральна, не могуць, таму прыйдзецца пачакаць наступнага года. Але, як кажуць, цішэй едзеш — далей будзеш: у новай медустанове ўпершыню адчыняцца кардыялагічнае і неўралагічнае аддзяленні, у якіх будуць працаваць па дзве палаты інтэнсіўнай тэрапіі, а таксама аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, сучасная лабараторыя. I сама бальніца будзе мець прыстойны выгляд.Дарэчы, райбальніца — найбольшая, але не адзіная кропка, дзе вядуцца рамонтна-будаўнічыя работы. Хто наведваў нашы паліклінікі, меў магчымасць назіраць за рамонтам у стаматалагічнай лячэбніцы і раённай.Бываючы ў медустановах раёна, можна заўважыць, што яны таксама мадэрнізуюцца. Працягваецца рэканструкцыя Ялізаўскай участковай, з Татаркаўскай бальніцы сястрынскага догляду пацыенты пераведзены ў Дараганава, і зараз плануецца яе рамонт, каб запрацавала амбулаторыя. У нашых установах здароўя абнаўляецца машынны парк, набываюцца камп’ютары і абсталяванне, 10 землякоў ужо змаглі прайсці лапараскапічныя аперацыі і г.д.Словам, хутка справы робяцца толькі ў казках, "мыльных" серыялах ды віртуальных камп’ютарных сюжэтах. Рэальнае ж жыццё патрабуе часу, сродкаў і сіл. Таму — давайце будзем крыху больш цярплівымі!