Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 февраля 2013
Вырашаць пытанні — разам
На мінулым тыдні ў райвыканкаме пад началам старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка адбылася інструктыўная нарада ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, на якую былі запрошаны прадстаўнікі мясцовага самакіравання — дэпутаты, члены органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасты вёсак, адказныя за ідэалагічную работу ў арганізацыях.Напачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з фільмам пра Асіповіцкі раён, а потым прыступілі да разгляду пытанняў, вынесеных на парадак дня.Першае пытанне тычылася ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі райаддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях у пытаннях забеспячэння бяспекі грамадзян, і абтым, якая работа праводзіцца ў гэтым накірунку, паведамілі намеснікі начальнікаў службаў Мікалай Гайваронскі і Уладзімір Язянкоў.Мікалай Уладзіміравіч абазначыў кола праблем, што пастаянна знаходзяцца ў полі зроку супрацоўнікаў аддзела. Сярод іх — злачынствы, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення, крадзяжы. Грамадзяне часта давяраюць незнаёмым людзям і, як вынік, становяцца заложнікамі злачынцаў. Работа з неспрыяльнымі сем’ямі, асобамі, якіяўхіляюцца ад выхавання дзяцей, хоць і праводзіцца, але патрабуе ад кожнага з нас не быць абыякавымі наглядальнікамі за іх лёсамі, праяўляць міласэрнасць, своечасовапаведамляць аб негатывах у міліцыю.Уладзімір Уладзіміравіч яшчэ раз нагадаў прысутным аб вядзенні пастаяннай работы па захаванні мер пажарнай бяспекі як у жылым сектары, так і на рабочых месцах.Аб пытаннях развіцця эфірнага лічбавага тэлебачання і арганізацыі эфірнага прыёму тэлепраграм лічбавага фармату ў раёне расказалі галоўны інжынер абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” Мікалай Асмалоўскі, начальнік мясцовага райвузла электрычнай сувязі Сяргей Дамброўскі івыконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Спутник-ТВ” Iгар Кулік.Як вядома, Асіповічам выпала быць першапраходцамі ў краіне пры пераходзе на “лічбу”. Адбудзецца гэта 1 жніўня. Па словах Мікалая Асмалоўскага, самае галоўнае— даць грамадзянам усю неабходную інфармацыю, якая тычыцца прагляду тэлеперадач у лічбавым фармаце. Усе павінны ведаць, дзе і якую прыстаўку купіць, па якой цане,хто зможа яе падключыць, як ёю карыстацца, што дадаткова неабходна, каб атрымліваць якасную тэлепаслугу. Калі ўсё ж пытанні ўзнікнуць, то лепш за ўсё задаць іх спецыялістам, патэлефанаваўшы па нумары 172.Падводзячы вынікі нарады, Аляксандр Пузік выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі грамадскага самакіравання будуць і надалей надзейнай апорай у вырашэнні злабадзённых пытанняў, якія тычацца жыцця і побыту жыхароў Асіповіччыны.