predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
ВЫБАРЫ-2015. Збор подпісаў працягваецца

7 августа 2015

ВЫБАРЫ-2015. Збор подпісаў працягваецца

Перадвыбарны марафон шматгранны. Зараз у краіне восем ініцыятыўных груп збіраюць подпісы за сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Актыўна на Асіповіччыне функцыянуе група ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яе каардынатар у раёне — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Ларыса ЧАРОПКА.
—Шэсць дзясяткаў чалавек рознага ўзросту і прафесій уваходзіць у групу ў Асіповічах, — падзялілася Ларыса Захараўна. — Сваю дзейнасць ажыццяўляем згодна з артыкулам 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі  Беларусь і пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў № 18 ад 1 ліпеня 2015 года.
Большасць  членаў групы — прафсаюзныя актывісты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Напрыклад, я поруч з іншымі прадстаўляю “Белую Русь”. Прымяняем розныя формы ўзаемадзеяння з насельніцтвам: пакватэрны і падворны  абход, сустрэчы з калектывамі ў нерабочы час. Удзячна землякам за тое разуменне, якое сустракаем з іх боку ў сваёй рабоце. Нямала подпісаў збіраецца пікетамі. Мяркую, жыхары райцэнтра ўжо заўважылі, што яны  функцыянуюць кожны дзень у абедзенны час і з 17 да 19 гадзін у цэнтры горада і ля гандлёвага цэнтра  “СіціМол”. 













Расказваем  асіпаўчанам таксама аб тым,  што яны могуць падпісацца за некалькіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, а ўжо ў дзень выбараў аддаць свой голас за аднаго. За каго — кожны павінен вызначыць сам.
Што для мяне асабіста азначае перадвыбарная кампанія? Ужо маю пэўны вопыт у гэтай грамадскай справе: уваходзіла ў ініцыятыўную групу ў 2010 годзе. Мне цікавыя людзі, іх меркаванні і настрой. Неабыякава стаўлюся да лёсу горада, краіны, жыццёвых перспектыў у агульным.
Ды і хіба можа быць іншая пазіцыя ў чалавека, які адказны за выхаванне будучага пакалення.