Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 марта 2015
ВСУ “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя” па выніках 2014 года прызнана лепшай у Магілёўскай вобласці.
Прыемную навіну прынёс сакавік працаўнікам ВСУ “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”: па выніках 2014 года ўстанова прызнана лепшай у вобласці. I гэта ўжо не першая перамога — райветстанцыя апошнія гады стабільна ўваходзіць у тройку лідараў на Магілёўшчыне.Што спрыяе нязменнаму поспеху? Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Ганны Алёхна, у першую чаргу — з’яднанасць калектыву. Усяго тут працуе больш за чатыры дзясяткі чалавек, з якіх 14 ветурачоў і 7 фельчараў. Адметна, што нямала сярод спецыялістаў маладых кадраў. А гэта значыць, што ў ВСУ на ўзбраенні сучасныя веды і новыя тэхналогіі.Агульная сёлетняя задача па вобласці — работа над аднаўленнем і захаваннем статка. Раён мае заданне павялічыць колькасць прыплоду буйной рагатай жывёлы на 1.300 галоў. I ў райветстанцыі ведаюць шляхі, якія прывядуць да пастаўленай мэты: павышэнне эфектыўнасці штучнага асемянення кароў, зніжэнне колькасці мёртванароджаных цялят, павелічэнне працэнта агульнай захаванасці пагалоўя. Заўсёды на парадку дня і выкананне шматлікіх прафілактычных мерапрыемстваў.