Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 марта 2015
Вясна - час добраўпарадкавання
Пытанні чысціні і парадку ў сельскіх паселішчах рэгулярна разглядаюцца на сходах і семінарах, якія праводзяцца раённым Саветам дэпутатаў. Вось і зараз Аляксандр Пузік сабраў старшынь сельсаветаў разам з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, землеўпарадкавальнай службы і АДУКВП “Райсэрвіс”. Удзел у мерапрыемстве прыняў і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў. Спачатку абмеркавалі праблему тэарэтычна, а трымаць адказна практыцы выпала Пратасевіцкаму і Карытненскаму Саветам.Па выніках агляду Пратасевічскага сельсавета вырашана ліквідаваць міні-палігон каля вёскі Дражня. Тут арганізаваны цэнтралізаваны збор смецця, і дадзены пункт перастаў выконваць свае функцыі. Трэба навесці належны парадак і ў самой вёсцы.У сельсавеце дакументальна пераканаліся, што выпісана толькі каля 20 прадпісанняў. Старшыні сельсавета Анатолію Дрывіцкаму — гэта ўзята на кантроль — было прапанавана ў бліжэйшыя тэрміны навесці парадак на тэрыторыі населеных пунктаў, прызваць да ўпарадкавання на падуладнай тэрыторыі адпаведныя арганізацыі і домаўладальнікаў.У Каранах і Коханаўцы добра бачна, што работы па вырубцы хмызняку вяліся. Старшыня райсавета Аляксандр Пузік параіў пазбавіцца ад агароджы ўздоўж жа дарог, якая не нясе функцыянальнай нагрузкі, а толькі адмяжоўвае дарогу ад жылой зоны. Прадпісанні трэба адпраўляць усім, хто павінен падтрымліваць санітарны стан тэрыторый вакол устаноў і арганізацый — кожны ж гаспадар павінен прыбіраць каля сваіх уладанняў.Пры непрыняцці мер па іх кіраўнікі і жыхары будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.Важная задача мясцовай улады — увядзенне ў севазварот як мага больш пустуючых зямель. Калі зносяцца закінутыя пабудовы, высякаецца расліннасць на сядзібах, урадлівая зямля перадаецца ў маёмасць сельгаспрадпрыемстваў, а, значыць, зможа зноў радаваць людзей багатым ураджаем.