Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 марта 2013
Вада і "Чысатя вада"
Сёння праходзіць Сусветны дзень вады. Гэтая дата экалагічнага календара сёлета адзначае свой 20-гадовы юбілей. Уведзена яна была рашэннем ААН і прызначана звяртаць увагу насельніцтва на важнасць вады для жыцця на ўсёй планеце.
Сёння праходзіць Сусветны дзень вады. Гэтая дата экалагічнага календара сёлета адзначае свой 20-гадовы юбілей. Уведзена яна была рашэннем ААН і прызначана звяртаць увагу насельніцтва на важнасць вады для жыцця на ўсёй планеце.У нашай краіне, дзе колькасць узгаданага прыроднага рэсурсу можна лічыць практычна неабмежаванай, галоўнай праблемай застаецца павышэнне якасці спажываемай вады, скарачэнне колькасці забруджваючых рэчываў, якія трапляюць у вадаёмы, і больш шырокае выкарыстанне іх рэкрэацыйнага патэнцыялу.Вось з апошняга і пачнём.Маляўнічых куткоў на рэках Асіповіччыны хапае, але ўбачыць штосьці насамрэч незвычайнае не так проста. Вось гэты старажытны драўляны мост на Пцічы (на здымку), напрыклад, знаходзіцца ў раёне вёскі Слопішча і стаіць на дарозе, якая вядзе ў бок ужо даўно не існуючага паселішча з загадкавай назвай Тоўсты лес.Месца даволі аддаленае, сапраўдны мядзведжы кут, але мост-“выкапень” яшчэ ў адносна добрым стане: машыну можа і не вытрымае, а вось прайсціся па ім пешшу — бяспечна. Вандроўка па гэтай дзіўнай пераправе пакідае моцнае ўражанне і накіроўвае думкі ў бок пошуку адказаў на розныя філасофскія пытанні. Накшталт: а калі ж нарэшце ў Асіповічах з’явіцца станцыя абезжалезвання вады і будуць рэканструяваны зношаныя ачышчальныя збудаванні?А з імі сітуацыя такая.Пытанне аб гарадской станцыі абезжалезвання пакуль застаецца адкрытым: рэспубліканская праграма “Чыстая вада”, у якую ўнесены гэты аб’ект, яшчэ не зацверджана, і, адпаведна, у яе яшчэ могуць быць унесены нейкія карэктывы.Такім чынам, сёння можна ўпэўнена казаць, што першая ў раёне станцыя абезжалезвання пачне працаваць у пасёлку Сасновы. Па інфармацыі ДУКВП “Водаканал”, усё патрэбнае абсталяванне ўжо набыта, і яго мантаж пачнецца, як толькі дазволіць надвор’е.А вось абласная праграма ўжо пачынае рэалізоўвацца. Выдзелены грошы для рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у пасёлку Ялізава, развіцця сістэм цэнтралізаванага водазабеспячэння ў аграгарадках Дрычын, Жорнаўка, Лапічы, Ліпень, Вялікі Бор і Ясень.