Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 апреля 2013
В Осиповичах прошли мероприятия, посвящённые Дню единения народов Беларуси и России
2-3 апреля в Осиповичах прошли праздничные мероприятия, посвящённые Дню единения народов Беларуси и России, в которых приняли участие делегации из российских городов Кронштадта, Брянска, Суража, Новозыбкова.
“Сяброўства”, “узаемадапамога”, “адзінства” — гэтыя словы часцей за іншыя гучалі ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Адной з галоўных падзей гэтай святочнай даты ў Асіповічах стала сустрэча дэлегацый з Бранскай вобласці і далёкага Кранштата. На прыёме ў старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча яны падзяліліся з кіраўніцтвам раёна навінамі сваіх рэгіёнаў, з зацікаўленасцю паслухалі, чым жыве Асіповіччына. I дыялог аказаўся карысным і цікавым.У такі дзень гаспадары з гасцямі не маглі разам не ўшанаваць памяць тых, хто заваяваў нашым краінам свабоду і мірнае неба, таму адным з пунктаў у праграме знаёмства з горадам была Алея Герояў.Пасля ўскладання кветак да помніка сябры-расіяне наведалі бассейн “Дэльфін”, гімназію,філіял “Асіповіцкі”ААТ “Бабушкина крынка”. Пераконваць гасцей, што раён дынамічна развіваецца, ствараюцца ўмовы для камфортнага жыцця і працы людзей, патрэбы не ўзнікла: усё і так відавочна.Уражанне расіян аб Асіповіччыне не мела б столькі граней без святочнага канцэрта, які адбыўся ў РЦК. Разам з яркімі нумарамі ў ім арганічна спалучыліся самыя розныя звесткі: і пра поспехі нашых вайскоўцаў на сумесных ваенных вучэннях, і прадасягненні мясцовых спартсменаў-тайбаксёраў, і пра ўдалы дэбют за мяжой “Школьнага тэатра” ЦТДіМ. А выступленне членаў маладзёжнай суполкі БРСМ паказала, што будучыня не толькі рэгіёна, але і ўсёй краіны ў надзейных руках.Шчырыя віншаванні і пажаданні, выказаныя абодвума бакамі 2 красавіка, а таксама атрыманая інфармацыя паспрыяюць яшчэ больш трываламу ўзаемадзеянню.Фота Ніны ЦАРЫК.