predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
У Вялікай Граве адкрылі помнік землякам, якія не вярнуліся з вайны

27 августа 2026

У Вялікай Граве адкрылі помнік землякам, якія не вярнуліся з вайны

Права адкрыць мемарыял удастоены Уладзімір Рыжанкоў, Лілія Лабус і Ганна Важнік

Помнік «Яны не вярнуліся з вайны» — агульная справа жыхароў Вялікай Гравы

21 жніўня ў вёсцы Вялікая Грава прайшло адкрыццё помніка жыхарам населенага пункта, якія не вярнуліся на малую радзіму з Вялікай Айчыннай вайны. Дзве гранітныя пліты з 32 імёнамі землякоў з’явіліся на тэрыторыі мясцовых могілак дзякуючы ініцыятыве ўраджэнкі вёскі Алены Харута.

Яна патэлефанавала неяк напярэдадні Дня Перамогі і кажа: «Гляджу канцэрт па тэлевізары і плачу: колькі ж нашых хлопцаў не прыйшло дадому», — успамінае стараста вёскі Лілія Лабус. — Праз некаторы час узнік першапачатковы спіс з 24 імёнаў. Менавіта тады з’явілася ідэя ўшанаваць памяць землякоў.

Гэтую думку падтрымалі аднавяскоўцы: ініцыятыўнай групай «Граўскі гурт» быў арганізаваны збор сродкаў, у якім паўдзельнічалі 70 чалавек не толькі з ліку мясцовага насельніцтва, але і суседніх Лапічаў.

Важная падзея ў гісторыі вёскі не магла абысціся без ганаровых гасцей. Ва ўрачыстым адкрыцці аб’екта прынялі ўдзел старшыня райсавета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў і старшыня Ла­піцкага сельвыканкама Ганна Важнік.

У прывітальнай прамове Уладзімір Сяргеевіч падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у стварэнні манумента, звярнуў увагу на асаблівую ролю памятнага месца ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Асаблівай увагі ўдастоілася Лілія Лабус — чалавек, чые актыўнасць і ініцыятыўнасць вядомыя далёка за межамі раёна.

З рук Ганны Важнік падзякі ад Ла­піцкага сельвыканкама за рэаліза­цыю праекта атрымалі начальнік філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Магілёўаблдарбуд» — ДРБУ № 199 Алена Кучмей і старшы майстар арганізацыі Максім Астапоўскі, жыхары вёскі Алег Клім­ко, Аляксандр Сабалеўскі, Рыгор Тол­кач, Дзмітрый Толкач, Валянцін Карловіч, Мікалай Ясючэня, Аляк­сандр Сукала і Пётр Лабус, які кіраваў усімі работамі ад стварэння эскіза да ўзвядзення помніка.

У якасці падарунка ўсім прысут­ным вакальны ансамбль «Журавушка» Сасноўскага сельскага клуба
і навучэнцы Жорнаўскай сярэдняй школы прадставілі музычна-паэтычны эцюд на ваенную тэматыку, у ганаровай варце стаялі рабяты з Лапіцкай СШ. Атрымалася ўрачыста і кранальна.


osipovichi-region.by