predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва

19 января 2018

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва

18 студзеня адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з калектывам ААТ "Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў".

Аналізуючы вынікі дзейнасці Магілёўшчыны ў мінулым годзе, Уладзімір Віктаравіч засяродзіў увагу на важкасць ўкладу эканомікі Асіповіччыны ў выкананне агульнаабласных паказчыкаў, пад-крэсліў неабходнасць пошуку новых шляхоў у павышэнні эфектыўнасці вытворчасці для ўсіх суб’ектаў гаспадарання, асабліва для такіх буйных прадпрыемстваў, як АЗАА. Дарэчы, канкрэтна гэты завод атрымаў узважана-станоўчую ацэнку: прызна-ючы вялікі прагрэс у рашэнні складаных праблем, якія паўсталі перад айчынным машынабудаўніцтвам некалькі гадоў назад, губернатар агучыў шэраг канкрэтных патрабаванняў да аўтаагрэгатчыкаў на бліжэйшую перспектыву. У іх ліку — пашырэнне наменклатуры прадукцыі з высокай даданай вартасцю, удзел у праграме будаўніцтва жылля.

Удзельнікі сустрэчы звярнуліся да кіраўніка вобласці з шэрагам “сустрэчных” пытанняў. Завадчане прасілі садзейнічання ў вырашэнні застарэлых праблем рэгіёна: будаўніцтве раённай бальніцы і станцыі абезжалезвання пітной вады, паляпшэнні стану мясцовай дарожнай сеткі, развіцці ў Асіповічах сістэмы грамадскага харчавання і гандлёвага забеспячэння прамтаварамі, цікавіліся перспектывамі развіцця айчыннага паліўна-энергетычнага комплексу і мэтазгоднасці пераносу пачатку заняткаў у школе на больш позні час.

Дыялог атрымаўся насычаным і, безумоўна, карысным. I ў чарговы раз падкрэсліў, што пазіцыі соцыуму і дзяржавы ва ўспрыняцці сённяшніх рэалій існавання краіны супадаюць у галоўным: каб жыць лепш, трэба і працаваць лепш. Iншага шляху ў нас няма.

 

На здымку: старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, дырэктар прадпрыемства Сяргей Багдановіч, старшыня райвыканкама Павел Налівайка, намеснік гендырэктара ААТ “МАЗ” Генадзь Туміловіч.