predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
У гонар кастрычніка

9 ноября 2018

У гонар кастрычніка

Святочна-натхняючая музыка, патрыятычныя песні, кветкі ў руках, усмешкі на тварах, успаміны — у такой добразычліва-прыязнай атмасферы камуністы раённай арганізацыі разам з кіраўніцтвам рэгі-ёна, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, паважанымі ветэранамі і моладдзю адзначылі на цэнтральнай плошчы горада чарговую гадавіну Вялікага Кастрычніка.

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка адзначае гістарычнае значэнне свята 7 лістапада: гэта — наша гісторыя, людская памяць. Яе не перакрэсліш, той, хто спрабаваў рабіць падобнае, кідаў камень у мінулае, атрымаў той самы камень у сучасным. Канечне, час ідзе, і ўзгаданы чырвоны дзень календара варта было б напоўніць нейкім іншым сэнсам. Але тое, што сацыялістычная рэвалюцыя стала надзвычай важнай падзеяй у гісторыі развіцця чалавецтва, адыграла велізарную ролю ў будучых лёсах многіх народаў, — факт відавочны. I пра гэта забывацца ніколі і нікому нельга.

Калі лаканічна, то прыкладна такі сэнс мелі і выступленні на ўрачыстым мітынгу кіраўнікоў мясцовых арганізацый КПБ і ветэранаў Iгара Петуха і Міхаіла Слесарэнкі і старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі. Па традыцыі да помніка Леніну землякі ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. I не разыходзіліся яшчэ доўга: ім было пра што паразмаўляць ды аб чым            узгадаць...