predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Свята вёскі прайшло ў Шэйпічах

10 августа 2026

Свята вёскі прайшло ў Шэйпічах

Па добрай традыцыі на Іллю жыхары, дачнікі і выхадцы з дадзенага населенага пункта збіраюцца на сваёй малой радзіме, каб узгадаць дзяцінства, памянуць былых насельнікаў, абмеркаваць навіны, ды і проста весела правесці час. Сёлета на свята сабраліся госці з Брэста і Мінска, Асіповіч і Бабруйска.

Перад землякамі выступіла стараста вёскі Валянціна Бурак, якая адзначыла, што Шэйпічы маюць багатую гісторыю і налічваюць больш за 400 гадоў. Яшчэ яе бабуля расказвала, што да вайны ў вёсцы было 120 двароў. У 1941-м усе маладыя мужчыны адправіліся абараняць Радзіму, многія не вярнуліся дахаты.

Удзельнікі свята ўшанавалі хвілінай маўчання землякоў-герояў. Дарэчы, у Шэйпічах памятаюць іх і нават сваімі сіламі ўстанавілі на мясцовых могілках мемарыяльную дошку, дзе пералічаны імёны абаронцаў, якія загінулі ў час вайны, і невялікую каплічку.

Усе жадаючыя змаглі падзяліцца ўспамінамі, расказаць вясёлыя і павучальныя гісторыі, звязаныя з населеным пунктам. А мясцовы актыў падрыхтаваў музычна-забаўляльную праграму. Удзельнікі свята спявалі і танцавалі, глядзелі тэатралізаванае прадстаўленне і елі юшку, звараную з рыбы, налоўленай мясцовымі рыбакамі ў Бярэзіне.

Моладзь далучылася да прадстаўнікоў старэйшага пакалення і ахвотна ўдзельнічала ў святочнай праграме. Свята доўжылася ўсю такую цёплую жнівеньскую ноч.

— І калі над Шэйпічамі заззялі першыя промні сонца, стала зразумела: жыццё працягваецца, а разам з ім і гісторыя сяла, — дзеліцца стараста і дадае. — Жыві, наша вёсачка, а мы будзем берагчы цябе, рабіць усё, каб тут заўсёды гучалі галасы людзей, дзіцячы смех і песні.

Іна ЗАСКЕВІЧ, osipovichi-region.by