Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 августа 2012
Сустракаем Багдановічаў!
Лонданская Алімпіяда была не вельмі ўдалай для беларускай зборнай, аднак канаісты Аляксандр і Андрэй Багдановічы выступілі паспяхова, і цяжкае “срэбра” на кіламетровай дыстанцыі стала бясспрэчным доказам іх права на прыналежнасць да сусветнай спартыўнай эліты. Знакамітых землякоў пасёлак Ялізава вітаў 13 жніўня — спартсмены наведалі сваю малую радзіму адразу пасля вяртання з Англіі.
Лонданская Алімпіяда была не вельмі ўдалай для беларускай зборнай, аднак канаісты Аляксандр і Андрэй Багдановічы выступілі паспяхова, і цяжкае “срэбра” на кіламетровай дыстанцыі стала бясспрэчным доказам іх права на прыналежнасць да сусветнай спартыўнай эліты. Знакамітых землякоў пасёлак Ялізава вітаў 13 жніўня — спартсмены наведалі сваю малую радзіму адразу пасля вяртання з Англіі. Так здарылася, што ляцелі яны рознымі рэйсамі, таму першым, а сямнаццатай гадзіне, прыехаў да бацькоў і землякоў Андрэй Багдановіч, а яго брат Аляксандр — толькі ў сярэдзіне ночы. Але доўгае чаканне не сапсавала настрою ялізаўчанам. Для іх, жыхароў невялікага паселішча з беларускай глыбінкі, наяўнасць уласных алімпійскіх прызёраў азначае вельмі многа. Яны — іх гонар, слава і выдатны прыклад таго, што вялікага жыццёвага поспеху можа дасягнуць кожны, хто гэтага па-сапраўднаму жадае.Андрэй выглядаў стомлена, але трымаўся бадзёра. Дзякаваў за цёплы прыём, раздаваў бясконцыя аўтографы, паказваў землякам алімпійскую ўзнагароду. Адказаў спартсмен і на пытанні карэспандэнта “раёнкі”.— Для айчыннай зборнай выступленне ў Лондане стала найгоршым за ўвесь перыяд існавання нацыянальнай алімпійскай каманды, і Прэзідэнт краіны выказаў шэраг сур’ёзных заўваг у адрас трэнераў, арганізатараў і спартсменаў. Як асабіста Вы ўспрынялі крытыку кіраўніка дзяржавы і як ацэньваеце вынікі ўласных намаганняў?— Адказ можа быць адзін: у спорце бывае ўсё — і ўзлёты, і падзенні. Увогуле ж спартсмены не машыны, таму рабіць здагадкі аб эфектыўнасці іх выспупленняў можна, аднак упэўнена на нешта разлічваць — не.Нашаму экіпажу супрацьстаялі вельмі дастойныя сапернікі. Усе канаісты выступалі моцна, так што вынік фінальнай гонкі нас з братам задаволіў. Хаця — што хаваць, срэбра не золата...— Напярэдадні Алімпіяды інтэрнэт-партал TUT.BY грунтоўна прааналізаваў перспектывы кожнага з беларускіх алімпійцаў. Даволі дакладна прадбачыўшы магчымую колькасць узнагарод, якія атрымала наша зборная, гэты прагноз скептычна ацэньваў сілы экіпажа братоў Багдановічаў. Што спрыяла вашаму поспеху, і якія “схаваныя рэзервы” засталіся па-за ўвагай незалежных аналітыкаў?— Выніковасць у кожнай гонцы залежыць ад мноства нюансаў, у ліку якіх — надвор’е, тэмпература вады, тэхнічныя параметры вяслярнага канала. Дарэчы, па адчуваннях канал "Iтан Дорні" вельмі падобны на трасу ў Брэсце, з якой наш экіпаж знаёмы вельмі добра. Але галоўнае, зразумела, стан здароўя ўдзельникаў. — Алімпіяда — гэта не толькі спаборніцтвы для спартсменаў, але і маштабнае відовішча для ўсяго свету. Які з фэстаў — Пекінскі ці Лонданскі — пакінуў большае ўражанне?— Безумоўна, першы. У плане арганізацыі спартыўнага свята кітайцы былі на галаву вышэй англічан.— Вы з братам, ў адпаведнасці з ўмовамі праекта Прэзідэнцкага спартклуба “Алімпійскі выбар”, атрымалі права перадаць 75 мільёнаў рублёў адной са спартыўных школ і вырашылі дапамагчы Бабруйскай СДЮШОР, дзе калісьці вучыліся самі. Ці падтрымліваюць браты Багдановічы сувязь з установай, якая дала ім пуцёўку ў вялікае спартыўнае жыццё?— Падтрымліваем, але не такую цесную, як хацелася б. Апошнія гады мы амаль увесь час жывём далёка ад Ялізава і Бабруйска, таму пра мясцовыя справы даведваемся пераважна з Інтэрнэту. Аднак там пра падрыхтоўку нашых юных спартсменаў практычна нічога няма...
Пастфактум: Па словах заслужанага трэнера Савецкага Саюза і Рэспублікі Беларусь Юрыя Асмалоўскага, які ўзначальвае пасялковае аддзяленне бабруйскай ДЮСШ “Беразіна”, праз пэўны час папоўніць шэрагі знакамітых беларускіх весляроў можа яшчэ некалькі ялізаўчан. Сярод яго выхаванцаў ужо ёсць 4 кандыдаты ў майстры спорту і столькі ж маюць першы дарослы разрад. Ну а бясспрэчнымі фаварытамі на сёння можна лічыць Максіма Макарава, які быў залічаны ў вучылішча Алімпійскага рэзерву, і экіпаж “двойкі” байдарачніц у складзе Кацярыны Ананіч і Анастасіі Галацэвіч — сёлетніх прызёраў першынства краіны і пераможцаў першынства Магілёўшчыны. Павялічыць эфектыўнасць падрыхтоўкі юных весляроў магло б умацаванне матэрыяльнай базы аддзялення спартшколы, у якім займаюцца дзеці з Ялізава і Свіслачы. Зараз у іх распараджэнні ўсяго сем байдарак, а гэтага вельмі мала. Да таго ж, наяўны спортінвентар не заўсёды адпавядае ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў, таму для ўдзелу ў спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў яго даводзіцца дзесьці пазычаць...