predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Супраць стыхіі — РАЗАМ!

19 марта 2013

Супраць стыхіі — РАЗАМ!

Цыклон “Хаўер”, які стаў галоўнай інфармацыйнай падзеяй мінулага тыдня,не прыйшоў знянацку: папярэдне ён “адзначыўся” ў Еўропе.У мінулыя пятніцу-суботу моц стыхіі адчулі на сабе і беларусы, якім у цэлым справіцца з наступствамі прыроднага катаклізму ўдалося дастаткова хутка. Натуральна, асноўны цяжар барацьбы са стыхіяй на Асіповіччыне прыйшоўся на долю дарожных службаў ды чыгуначнікаў, але ў гэтай справе былі задзейнічаны і многія іншыя арганізацыі.

Цыклон “Хаўер”, які стаў галоўнай інфармацыйнай падзеяй мінулага тыдня,не прыйшоў знянацку: папярэдне ён “адзначыўся” ў Еўропе.
У мінулыя пятніцу-суботу моц стыхіі адчулі на сабе і беларусы, якім у цэлым справіцца з наступствамі прыроднага катаклізму ўдалося дастаткова хутка. Натуральна, асноўны цяжар барацьбы са стыхіяй на Асіповіччыне прыйшоўся на долю дарожных службаў ды чыгуначнікаў, але ў гэтай справе былі задзейнічаны і многія іншыя арганізацыі. Аб гэтым — у нашым аглядзе.

У суботу на дарогах раёна працавала 15 адзінак тэхнікі і 120 чалавек ДУКВП “Райсэрвіс”, у нядзелю — 21 спецмашына і 90 работнікаў. У першую чаргу расчышчаліся найбольш запатрабаваныя дарогі, вуліцы, тратуары, дваровыя тэрыторыі. Першапачаткова  камунальнікі  сканцэнтравалі сілы на тэрыторыях Ялізаўскага пасялковага, Дараганаўскага, Ясенскага і Пратасевіцкага сельсаветаў. Усе населеныя пункты Асіповіччыны будуць расчышчацца па меры выслабанення тэхнікі і людзей.
Дапамогу ў ліквідацыі снежных сумётаў у найбольш крытычныя моманты аказвалі камунальнай службе работнікі ПМК № 95 “Вадбуд”, ДУКВП “Водаканал”, УКП ЖКГ, РЭС, ВГПУП “Ялізава-сэрвіс”.
Вайскоўцы Асіповіцкага гарнізона аператыўна рэагавалі на просьбы аб дапамозе службаў МНС і РАУС.
51-я змешаная артгрупа і 36-я дарожна-маставая брыгада выдзелілі патрэбную колькасць аўтамабіляў павышанай праходнасці  для  эвакуацыі транспартных сродкаў на магістралі Мінск-Гомель, а таксама трапіўшых у заносы пешаходаў.
Ваеннаслужачыя 465-й ракетнай брыгады правялі выратавальную аперацыю, падчас якой адбыліся пошукі жыхара вёскі Цэль, які 15 сакавіка ў 18.00 з прыпыначнага пункта Вярхі адправіўся дадому пешшу праз лес і прапаў. Старшы лейтэнант Руслан Грыцкевіч і вадзіцель яфрэйтар Руслан Піліповіч знайшлі мужчыну ў палове другой ночы.
* * *
На пазначаныя ў раскладзе маршруты ў першай  палове  дня 15 сакавіка аўтобусы Аўтапарка № 19 выязджалі своечасова, але да канцавых  пунктаў змаглі  даехаць  не  ўсе. Напрыканцы дня некаторыя маршруты наогул былі адменены. У суботу і нядзелю пасажыры не змаглі патрапіць больш чым у 20 пасяленняў.
* * *
Сіламі сельгаспрадпрыемстваў расчышчаліся не толькі шляхі, якія забяспечваюць жыццядзейнасць ферм, мехдвароў і іншых сельгасаб’ектаў, але і вясковыя дарогі. Яшчэ і сёння калгасныя аўтапагрузчыкі можна ўбачыць на расчыстцы ад снегу  аддаленых  населеных пунктаў. Самы значны ўклад у ліквідацыю наступстваў стыхіі ўнеслі СВК “Калгас “Авангард” і “Ясень”, чыя тэхніка была задзейнічана на аўтамагістралі Мінск-Гомель.
* * *
Па словах вядучага спецыяліста Асіповіцкага райспажыўтаварыства па гандлі Алены Мялешка,усе стацыянарныя магазіны працавалі падчас завеі ў звычайным рэжыме. Горшай была сітуацыя з работай аўталавак, якія змаглі даехаць не да ўсіх пунктаў прызначэння.
* * *
УВАГА!
Асіповіцкае
ДУКВП “Райсэрвіс” паведамляе, што ў сувязі з моцнымі снегападамі, у перыяд з 18 па 23 сакавіка прадпрыемства не мае магчымасці ажыццяўляць вываз смецця. За дадзеную паслугу будзе зроблены пераразлік па аплаце.