Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 июня 2026
Стартавала корманарыхтоўка
Важны этап сельскагаспадарчага года — нарыхтоўка кармоў. Ад паспяховасці гэтай справы залежаць у перспектыве малочныя здабыткі і агульная эфектыўнасць работы аб’ектаў жывёлагадоўлі. Травастой на дадзены перыяд здавальняючы — такую ацэнку даюць спецыялісты, а значыць, самы час гаварыць пра сянаж і сена.
Каб забяспечыць фермы пад патрэбу на зімовы стойлавы перыяд гэтым відам кармоў, сёлета сельгаспрадпрыемствам неабходна нарыхтаваць 6 300 тон сена, 83 950 тон сенажу. Гэта датычна ўсяго перыяду. Першы ўкос павінен ахапіць плошчу ў 7 480 гектараў, тэхніка прайшла на 750. Да нарыхтоўкі сенажу прыступілі ААТ “ВязаўніцаАгра” і ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Першая гаспадарка па стане на ўчарашнюю раніцу заклала ў сянажныя ямы 920 тон, другая — 839. У бліжэйшы час да кашэння траў далучацца і астатнія гаспадаркі.
Тэхнікі, якая была загадзя падрыхтавана, дастаткова. На “зялёным жніве” задзейнічана дзевяць кормаўборачных камбайнаў КВК-800, шэсць касілак, пяць грабляў, дзесяць прэс-падборшчыкаў, каля двух дзясяткаў машын і трактароў для перавозкі зялёнай масы. Плюс на дапамогу асіповіцкім аграрыям прыйшоў мехатрад ААТ “Кіруючая кампанія холдынга «Аграмашсэрвіс»”.
Работа па стварэнні травяных запасаў арганізавана, справа за спрыяльнымі ўмовамі надвор’я.
Валянціна Корбаль, osipovichi-region.by