predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Спрыт і моц аграрыяў

16 июля 2013

Спрыт і моц аграрыяў

Напрыканцы чэрвеня ў Кіраўску адбылася летняя спартакіяда сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны. У ёй прымалі ўдзел 27 каманд з сельскіх раёнаў, прадпрыемстваў, холдынгаў і аб’яднанняў АПК — усяго каля 800 чалавек. Летняя спартакіяда стала  працягам  зімовай, якая адбылася ў Горках і дала старт гэтаму новаму пачынанню, якое ініцыіраваў  камітэт  па  сельскай гаспадарцы  і  харчаванні Магілёўскага аблвыканкама пры падтрымцы губернатара  вобласці  Пятра Рудніка. Асіповіцкая  каманда складалася з 24 чалавек, якія  прадстаўлялі  амаль усе гаспадаркі раёна.

Напрыканцы чэрвеня ў Кіраўску адбылася летняя спартакіяда сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны. У ёй прымалі ўдзел 27 каманд з сельскіх раёнаў, прадпрыемстваў, холдынгаў і аб’яднанняў АПК — усяго каля 800 чалавек.

Летняя спартакіяда стала  працягам  зімовай, якая адбылася ў Горках і дала старт гэтаму новаму пачынанню, якое ініцыіраваў  камітэт  па  сельскай гаспадарцы  і  харчаванні Магілёўскага аблвыканкама пры падтрымцы губернатара  вобласці  Пятра Рудніка.

Асіповіцкая  каманда складалася з 24 чалавек, якія  прадстаўлялі  амаль усе гаспадаркі раёна. І на працягу трох дзён іх чакала  даволі  насычаная спартыўная, конкурсная і забаўляльна-пазнавальная праграма.

Спаборнічалі аграрыі ў мнагаборстве “Здароўе”, лёгкаатлетычнай  эстафеце, кіданні гранаты, стральбе  з  пнеўматычнай  вінтоўкі, армрэстлінгу, шахматах, на паласе перашкод, стрытболе, міні-футболе і рыбнай лоўлі. Да таго ж у  залік  камандам  уваходзілі балы, атрыманыя ў конкурсах на лепшую страву “Вясковы кацялок” і  мастацкай  самадзейнасці.

У выніку наша каманда  заняла  II  месца  па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі — выдатныя снайперскія навыкі прадэманстраваў спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Дзмітрый Вараб’ёў.

Дарэчы, паралельна ў Жылічах праходзіла спартакіяда  сярод  кіраўнікоў АПК.  Тут  вызначыўся  намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення  сельскай  гаспадаркі  і харчавання Віктар Стурліс, які атрымаў другія месцы па стральбе з пнеўматычнага пісталета і ў дартсе.