predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
СПАБОРНIЧАЛI ў майстэрстве

10 января 2014

СПАБОРНIЧАЛI ў майстэрстве

Раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў прайшоў якраз напярэдадні навагодніх свят, даўшы магчымасць хлопцам да летніх і восеньскіх дасягненняў на калгасных палетках прыплюсаваць яшчэ і перамогу ў такім своеасаблівым першынстве, якое праходзіла на Асіповіччыне ўжо ў другі раз.

Раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў прайшоў якраз напярэдадні навагодніх свят, даўшы магчымасць хлопцам да летніх і восеньскіх дасягненняў на калгасных палетках прыплюсаваць яшчэ і перамогу ў такім своеасаблівым першынстве, якое праходзіла на Асіповіччыне ўжо ў другі раз.

Каб аб’ектыўна ацаніць прафесійныя ўменні, іспыты былі рознабаковымі. Судзейскую ролю выконвалі галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар, начальнік Асіповіцкай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандр Ждановіч і галоўны спе цыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Вараб’ёў. Тэарэтычная частка ўключала рашэнне білетаў па правілах дарожнага руху, тэхнічнай эксплуатацыі трактароў і ахове працы. Лепшыя веды на гэтым этапе паказалі Валерый Дубіна з СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” і Андрэй Кавальчук з “Ясеня”.

Яшчэ большую цікавасць у саміх механізатараў выклікала практычная частка, якая праходзіла на базе мехдвара СВК “Калгас “Авангард”: можна было паназіраць, як спраўляюцца з заданнямі паплечнікі, даць ацэнку асабістым навыкам.

У майстэрні хлопцаў чакалі гідраўлічныя помпы НШ-32. Згодна з умовамі, іх патрабавалася разабраць, праверыць стан ушчыльняльнага кольца і сабраць назад. Лепшы вынік — 1 хвіліна 49 секунд — паказаў канкурсант з філіяла “Белшына- агра” ААТ “Белшына” Раман Давідовіч. Ды і хіба можна было нялоўка маніпуліраваць ключом, калі з табою прыехала цэлая група падтрымкі?! Дарэчы, у балельшчыкі “запісаўся” і пераможца мінулага конкурсу Косця Шароў.

Самым складаным выпрабаваннем аказалася фігурнае ваджэнне трактара. Тут ужо роўных не было механізатару з “Авангарда” Дзмітрыю Каранькову. У прынцыпе, яно і не дзіўна: ён з тэхнікай “на ты” яшчэ з падлеткавага ўзросту і, нягледзячы на свае маладыя гады, мае ўжо значны стаж работы.

Пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі, канкурсанты праводзілі час за “салодкім сталом” ды абмеркаваннем механізатарскіх спраў: не так жа часта здараецца магчымасць пагутарыць з калегамі з іншых сельгаскааператываў.

I вось — урачысты момант. Трэцяе месца заняў “белшынавец” Iван Жуковіч, другое — Андрэй Кавальчук з “Ясеня”, а пераможцай конкурсу прафмайстэрства прызнаны Валерый Дубіна з калгаса імя Чарняхоўскага. Усе ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы ад прафсаюзнага камітэта, а пераможцы — дыпломы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Шкада адно: не кожная з гаспадарак адправіла на спаборніцтва свайго прадстаўніка. Ведаем жа, што добрыя механізатары ёсць ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах.