predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Шматдзетным матулям уручылі ордэн Маці

26 августа 2014

Шматдзетным матулям уручылі ордэн Маці

Учарашняя раніца стала асаблівай для асіпаўчанак Аліны Байковай, Надзеі Малах  і  жыхаркі Дрычына  Валянціны Чорнай: кожная з гэтых шматдзетных
матуль атрымала ордэн Маці, цяпер  у  раёне  такую  ганаровую адзнаку маюць 57 жанчын.

Уручыў  дзяржаўныя ўзнагароды першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій  Пятроўскі.  Павіншаваўшы жанчын і пажадаўшы  сямейнага дабрабыту, ён падкрэсліў, што зараз у краіне  вялікая  ўвага  надаецца падтрымцы сям’і і мацярынства,  і наш раён — не выключэнне. Толькі пры  ўмове стабільнага прыросту насельніцтва можна з цвёрдай упэўненасцю глядзець у будучыню.

Кветкі ад райарганізацыі грамадскага аб’яднання  “Беларускі  фонд міру”  надалі  моманту яшчэ  большай  урачыстасці.

У  сем’ях  Байковых, Малах і Чорных па пяцёра дзяцей. Ну і, вядома, выхаванню сыноў і дачушак і іх усебаковаму гарманічнаму развіццю тут надаецца першачарговая ўвага.

— Атрымаць ордэн Маці вельмі хвалююча і адказна, — падзялілася пасля мерапрыемства  Аліна  Байкова.  — Гэта заслуга ўсёй нашай сям’і. Прыемна, што дзяржава аказвае пастаянную ўвагу, вось і да новага навучальнага года атрымалі дапамогу.  Канечне,  мець вялікую  сям’ю  складана, але ўсе цяжкасці перакрываюцца радасцю, якую штодзень дораць дзеці.