Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 мая 2026
Самы старэйшы мужчына Асіповіччыны днямі атрымаў новы пашпарт
Галоўны дакумент жыхару рабочага пасёлка Татарка Мікалаю Барысёнку ўручылі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрый Каліта ды начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Алена Голуб пры ўдзеле старшыні сельвыканкама Віктара Рамашкі. Такая пашана аказана ветэрану з вялікай нагоды: 10 мая Мікалай Пятровіч адзначыць 100-гадовы юбілей.
У 1950 годзе хлопец перабраўся з родных Татаркавіч у Татарку — на торфараспрацоўкі. Атрымаў спецыяльнасць трактарыста і затым 42 гады працаваў на карысць дзяржавы. У сваім працоўным калектыве сустрэў і будучую жонку Зінаіду, якая прыехала з Палесся.
Справа торфанарыхтоўшчыка была не з лёгкіх: шмат даводзілася рабіць уручную, працавалі ў дзве змены, ды і на работу дабіраліся пешшу за некалькі кіламетраў, але працавалі дружна, з энтузіязмам.
Маладая сям’я больш за чатыры гады жыла ў бараку, таму вялікай падзеяй для сям’і Барысёнак стала атрыманне ўласнай кватэры, дзе хапіла месца і бацькам, і траім дзецям.
Дачка і сыны выраслі, разляцеліся і падарылі Мікалаю Пятровічу ўнукаў і праўнукаў, а гэта — працяг жыцця, якое ветэран вельмі любіць. Ён умее радавацца кожнаму пражытаму дню, у якім знаходзіць свае фарбы і маленькія радасці. Можа, таму ён па-ранейшаму бадзёра трымаецца, гасцінна сустракае кожнага, хто наведваецца ў яго дом. А зараз ветэран прымае віншаванні ад родных і пасялкоўцаў, якія паважаюць суседа за шчырасць, вясёлы характар і працавітасць.
Кацярына Іванова, osipovichi-region.by