Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 февраля 2013
Самае мужнае свята
На Асіповіччыне адзначылі самае “мужчынскае” свята года — Дзень абаронцаў Айчыны, якое супала сёлета з 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі на Алеі Герояў, дзе былі ўскладзены кветкі і вянкі да помнікаў, узведзеных у гонар тых, хто абараняў краіну ад ворага і адстойваў нашу свабоду і незалежнасць.А ў клубе 51-й гвардзейскай Аршанскай Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага змешанай артылерыйскай групы сабраліся асабовы склад і прадстаўнікі воінскіх часцей асіповіцкага гарнізона, ветэраны і шматлікія госці.З віншавальнымі словамі выступілі камандзір 51-й змагр начальнік гарнізона гвардыі палкоўнік Дзмітрый Пестаў і старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка.Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты ўручыў воінам намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў. Завяршылася мерапрыемства канцэртам вайсковага аркестра імузычнымі падарункамі ад воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Корбана і групы “Візаві”.