predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

Цёплы вецер, залатыя каласы ды пранікнёныя жніўныя песні… Дружны атрад хлебаробаў ААТ “ВязаўніцаАгра” сабрала з раніцы ў аўторак ніва на душэўнае свята “Зажынкі”.

Настроіць аграрыяў на плённую працу і пажадаць добрых намалотаў прыехалі кіраўнік гаспадаркі Анатоль Бізунок, старшыня Магілёўскага абласнога Савета Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Віталь Зянькоў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Людміла Кучынская, настаяцель Свята-Мікольскага храма аг. Свіслач протаіерэй Андрэй Клепча.

Распачалі свята ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з народнага ансамбля народнай песні “Чыстыя крыніцы” Вязаў-ніцкага СДК пад кіраўніцтвам Жанны Ліхадзіеўскай. Работнікі культуры правялі аўтэнтычны зажыначны абрад з замовамі, сімвалічнымі снапамі і жніўнымі песнямі. Цікава і прыгожа! Некалі нашы продкі выходзілі на ніву менавіта так — з асаблівым унутраным трапятаннем, выкліканым важнасцю моманту. І хоць сярпы з цягам часу змяніліся на магутныя жаткі, аднак імкненне як мага хутчэй упарадкаваць хлеб назаўсёды ў сялянскай натуры.

Протаіерэй Андрэй Клепча прачытаў малітву, блаславіў аграрыяў на плённую працу і асвяціў тэхніку. Цяпер справа за надвор’ем, якое апошнім часам нярэдка застаўляе хлебаробаў хвалявацца — на прыродны фактар нельга паўплываць.

Анатоль Бізунок, звяртаючыся да хлебаробаў, адзначыў, што неабходна мець пазітыўны настрой на работу, адказна адносіцца да сваіх абавязкаў. А ніва абавязкова аддзячыць за клопат і шчырую працу. Вынікі праведзенай работы відавочныя, цяпер патрабуецца ўбраць усё якасна, своечасова і без страт.

Што за ўрачыстасць без заахвочванняў? Усе камбайнеры, іх памочнікі і вадзіцелі, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа, атрымалі падарункі ад сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай пярвічкі. Сустрэча ў полі стала добрай нагодай адзначыць тых, хто вызначыўся ў гэтым сезоне на пасяўной.

Падзякі абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза атрымалі трактарысты-машыністы Міхаіл Калячка, Дзмітрый Карпянюк, Аляксандр Курыльчык.

Віталь Зянькоў, выказваючы словы прызнання за шчырую працу, падкрэсліў, што прафсаюз заўсёды гатоў аказваць рознабаковую падтрымку, а першачарговая яго задача — стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для людзей.

Лідарам жніва-2024 — экіпажу ў саставе Алега Аліноўскага і Андрэя Паўлаўца — уручылі духмяны каравай. Летась мужчыны намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Ёсць падставы меркаваць, што на жніве-2025 вынік будзе яшчэ больш высокім. Гэтаму экіпажу і прадаставілі права зрабіць на камбайне сімвалічны зажыначны круг. Не затрымаліся і іншыя камбайны — адчувалася, што механізатарам хочацца хутчэй сесці за штурвал: у кожнай пагодлівай хвіліны зараз асаблівая цана.

Якія ў гаспадаркі ўвогуле прагнозы на ўраджай? Пра гэта пацікавіліся ў галоўнага агранома Юрыя Сычэвіча.

— Першым пачалі ўбіраць азімы ячмень. Яго ў нас 736 гектараў, камбайны пабывалі ўжо больш як на палове плошчаў. Ураджайнасцю не расчараваны, аднак хацелася б мець лепшыя здабыткі. Ячменныя палі крыху “прыхапіла” вясновымі маразамі, таму на высокую аддачу разлічваць не прыходзіцца, — дзеліцца спецыяліст. — Свайго часу чакаюць 580 гектараў пшаніцы і 338 — трыцікале. Вось тут ужо відавочна, што колас наліўся больш важкім. Глядзіш на палеткі — і душа радуецца. Дзён праз дзесяць можна выпускаць тэхніку на гэтыя пло-шчы. Безумоўна, спадзяёмся, што сезон атрымаецца паспяховым. Для гэтага зроблена ўсё, што ад нас залежала.

osipovichi-region.by