predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Роўныя сярод лепшых

10 мая 2013

Роўныя сярод лепшых

7 мая ў Магілёве адбылася цырымонія ўзнагароджвання работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, прымеркаваная да двух прафесійных журналісцкіх свят: Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Па словах старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка і кансультанта ўпраўлення друкаваных СМI і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Анатоля Шычко, на
Магілёўшчыне сёння працуе вельмі моцная ў прафесійным плане каманда журналістаў рэгіянальных выданняў,і іх калектыўны вопыт можа і павінен стаць асновай для развіцця сродкаў масавай інфармацыі для іншых абласцей.
 Таксама дастойны пераймання вопыт друкаваных СМI Магілёўшчыны ў арганізацыі работы з чытацкай аўдыторыяй: па выніках I квартала рэгіён адзіны ў краіне здолеў утрымаць тыражы сваіх перыядычных выданняў.
 Прыемна, што ў ліку лепшых майстроў сваёй справы былі названы і работнікі асіповіцкай “раёнкі”: загадчык аддзела эканомікі Дзмітрый Саўрыцкі заняў другое месца ў абласным творчым спаборніцтве сярод журналістаў дзяржаўных газет, а галоўны бухгалтар Алена Ерко ўшанавана Ганаровай граматай упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама за забеспячэнне высокай выніковасці фінансава-эканамічнай дзейнасці выдання.