Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 января 2012
Прэзэнтацыя новай прадукцыі
Форм узаемадзеяння са сваім пакупніком РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” мае нямала, і адна з іх — прэзентацыі новай прадукцыі. Падобнае мерапрыемства і было праведзена днямі маладымі супрацоўнікамі прадпрыемства — інжынерам-тэхнолагам Iнай Валовік і маркетолагам Наталляй Сашчэка на базе магазіна № 25 ААТ “Гандаль”. Пакупнікі мелі магчымасць паспрабаваць хлеб “Пажытны”, “Пажытны з семачкамі” і “Завадскі”.
Форм узаемадзеяння са сваім пакупніком РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” мае нямала, і адна з іх — прэзентацыі новай прадукцыі. Падобнае мерапрыемства і было праведзена днямі маладымі супрацоўнікамі прадпрыемства — інжынерам-тэхнолагам Iнай Валовік і маркетолагам Наталляй Сашчэка на базе магазіна № 25 ААТ “Гандаль”. Пакупнікі мелі магчымасць паспрабаваць хлеб “Пажытны”, “Пажытны з семачкамі” і “Завадскі”. Чым прывабныя гэтыя гатункі? Найперш, як і астатняя прадукцыя мясцовага хлебазавода, сваім натуральным складам. Напрыклад, “Пажытны з семачкамі”, які, зыходзячы з меркаванняў “народных дэгустатараў”, валодае найбольш запа-мінальным смакам, утрымлівае муку трох гатункаў, солад аржаны сухі, канцэнтрат кваснага сусла, мёд цукровы, бульбяное пюрэ і ядро насення сланечніка. Хлеб гэты заварны, ва ўпакаваным выглядзе тэрмін яго рэалізацыі — 96 гадзін. Дзякуючы соладу і суслу боханы маюць своеасаблівы прывабны водар выспелай нівы, лугавых кветак, утульнасці і дабрабыту... Пакуль такога хлеба выпускаецца 400 кілаграмаў у суткі, але пры наяўнасці попыту яго вы-творчасць будзе павялічана. На змену ранейшаму “Каласоўскаму” прыйшоў да пакупніка хлеб “Завадскі”. Ён задаволіць густ тых, каму даспадобы каляндра.