predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Папараць-кветка, дождж і добры настрой: народнае свята «Купалле» ў Вяззі сабрала землякоў і гасцей

8 июля 2026

Папараць-кветка, дождж і добры настрой: народнае свята «Купалле» ў Вяззі сабрала землякоў і гасцей

Работнікі мясцовага сельскага Дома культуры заўсёды арганізуюць тут з купальскай нагоды насычаную праграму, а вясковы каларыт, прыгожая прырода так і вабяць гасцей завітаць на незвычайную дзею. Вось і ў гэты суботні вечар сабралася нямала землякоў: жыхары аграгарадка, дачнікі і проста аматары цікавага праводжання вольнага часу і народных традыцый.

 Адкрылася свята эстрадным канцэртам мастацкай самадзейнасці. Гасцей вітала фолк-група «Вяззеўскі кірмаш», потым далучылася вакальная группа «Г. Ю. С. О» з Ялізава. Дарэчы, гэты калектыў у Вяззі выступаў упершыню і дэбют аказаўся ўдалым.

 У другой частцы ўвагу прыцягнула выступлен­не дзіцячага клуба аматараў беларускай песні «Парасткi», дзе рабяты адмыслова ігралі на дудачках і спявалі песні.

Чакала гледачоў і барабан-шоу. Не кожны раз такое ўбачыш і пачуеш!

Праўда, дождж унёс некаторыя карэктывы ў сцэнарый. Давялося перанесці частку праграмы ў канцэртную залу. Шчырымі авацыямі віталі гледачы заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, народны ансамбль народнай песні і музыкі «Дзівакі». Выканаўцаў не раз выклікалі на біс.

А якое ж Купалле без традыцыйных вянкоў і абрадаў? Тут ужо падключылася вяззеўская «Вязанка», таксама заслужаны аматарскі калектыў краіны. Артысты і спявалі, і танцавалі разам з гледачамі. Упершыню была зроблена імправізаваная брама, праз якую трэба было прайсці карагоду пасля танца «Нарэчанька». Запомніліся і два вялікія сімвалічныя вянкі, якімі ўпрыгожылі магут­ныя дрэвы. Цікавосткай вечара стала цырымонія запальвання вогнішча, у якой удзельнічалі дзяўчынкі разам са сваімі татамі. А потым усіх запрасілі на дыскатэку.

Свята атрымала шмат станоўчых водгукаў, многія землякі дзякавалі за цікавую праграму, — падзялілася загадчык філіяла “Вяззеўскі СДК” Ірына Маліноўская. — У наведвальнікаў была маг­чымасць і патанчыць, і паспяваць купальскія песні разам з артыстамі. І, канечне, непасрэд­на дакрануцца да нашых беларускіх традыцый і больш дэталёва даведацца пра само Купалле.


Валянціна Корбаль, osipovichi-region.by