predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Пасяўная з новай тэхнікай

13 апреля 2015

Пасяўная з новай тэхнікай

Сёлетняя вясна стала адметнай для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны значным папаўненнем паркаў новай тэхнікай ад буйнейшага беларускага вытворцы — ААТ “Мінскі трактарны завод”. На сёння гаспадаркамі атрымана 28 адзінак з 33 запланаваных.
Энерганасычаныя трактары “Беларус-3022” з магутнасцю рухавікоў больш за 300 конскіх сіл ужо працуюць на палетках “Бярэзіны” і “Лапіч”, а днямі такі трактар паступіць і ў калгас імя Чарняхоўскага.  Калгасы “Новы шлях”, “Чырвоны ўдарнік”  і,  зноў  жа,  імя Чарняхоўскага атрымалі “Беларусы-2022”.  Не было раней у гаспадарках раёна сучасных гусенічных “Беларусаў-1502”, зборка якіх ажыццяўляецца на Мазырскім машынабудаўнічым заводзе. Цяпер жа гэтыя памочнікі, якія могуць  выконваць  сельскагаспадарчыя работы на пераўвільготненых  глебах, ажыццяўляць ачыстку жывёлагадоўчых ферм і прылягаючых  тэрыторый, трамбаваць зялёную масу пры закладцы сенажу і сіласу, з’явіліся ва ўзгаданых  трох  калгасах  і  ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Па дамоўленасці з пастаўшчыком тэхніка набыта  на  наступных  умовах: чвэрць ад яе кошту сельгаспрадпрыемствы  павінны будуць заплаціць пасля ўборачнай кампаніі — да 1 лістапада, 75% — на працягу трох гадоў роўнымі долямі за трактары 2011-2013  гадоў  выпуску  і  за двухгадовы тэрмін — за тэхніку, сышоўшую з завадскога канвеера летась.
Агульны кошт паставак — каля 23 мільярдаў рублёў.