predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Падарылі ўсмешку

16 октября 2015

Падарылі ўсмешку

У сераду сонейка свяціла асабліва ярка — мабыць, у гонар матуль, свята якіх адзначалася 14 кастрычніка.
Зразумела, кожны павіншаваў сваіх самых родных і любімых. А некаторым добрага настрою дадалі яшчэ і вучні 9-10 класаў СШ №4. Прадстаўнікі БРСМ і маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных  Уладзіслаў Корсак,  Дар’я Молчан,  Уладзіслаў Касько, Цімафей Куксар, Аляксандр Мацюшонак і Міхаіл Паланейчык разам са спецыялістам райкама саюза моладзі Анастасіяй Гоцінай выйшлі на вуліцы горада ў пошуках "віноўніц урачыстасці". Хлопцы і дзяўчаты ў форме БРСМ і БМГАВП віншавалі матуль з іх "прафесійным" святам, дарылі ім яркія  чырвоныя  шары, паштоўкі і кветачкі.
Зразумела, прахожыя звярталі ўвагу на такі святочны дэсант – па-добраму ўсміхаліся  і  хвалілі школьнікаў. Жанчыны з задавальненнем прымалі віншаванні, хоць і былі крыху здзіўленыя такой увагай моладзі,  затое  дзеці  з радаснымі ўсмешкамі перахоплівалі ў матуль такія  прыцягальныя паветраныя шарыкі. Маладыя актывісты падарылі добры настрой усім.