predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Очередное заседание райисполкома прошло в начале марта

6 марта 2019

Очередное заседание райисполкома прошло в начале марта

Галоўным на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 1 сакавіка пад началам старшыні Паўла Налівайкі, стаў разгляд прадстаўлення пракурора раёна ад 31 студзеня 2019 г. "Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, накіраванага на сацыяльна-эканамічнае развіццё Татаркаўскага сельсавета, прычын і ўмоў, якія гэтаму спрыяюць".

У райвыканкаме

Галоўным на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 1 сакавіка пад началам старшыні Паўла Налівайкі, стаў разгляд прадстаўлення пракурора раёна ад 31 студзеня 2019 г. "Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, накіраванага на сацыяльна-эканамічнае развіццё Татаркаўскага сельсавета, прычын і ўмоў, якія гэтаму спрыяюць".

З інфармацыяй па ўзгаданым пытанні выступіў старшыня сельвыканкама Віктар Рамашка. Прадстаўленне пракурора разгледжана на пасяджэнні сельскага выканкама 14 лютага, зацверджаны План мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі сельсавета на 2019 год. Рашэнне аб утварэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы Саўміна краіны ад 14.04.2014 г. № 352. Сёлета адбылося 2 пасяджэнні савета, на якіх разгледжана 6 чалавек. З кожным праведзена індывідуальная гутарка, накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў, растлумачванне шкоды алкаголю і неабходнасці працаўладкавання.

З пачатку года ў рабочым пасёлку не дапушчана наўмысных забойстваў, разбояў, згвалтаванняў, махлярстваў і іншых злачынстваў. Службовыя асобы сельвыканкама надзелены паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і падрыхтоўку такіх спраў да разгляду.

Глускім райста першасныя сродкі пажаратушэння адпраўлены на перазарадку ў спецыялізаванае прадпрыемства, у краме "Юлія" ПУП "Фабіус" 12 лютага такія работы выкананы. За неналежнае выкананне службовых абавязкаў інжынер па ахове працы райста прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці з аб’явай вымовы.

Аднак, нягледзячы на прыняцце пэўных мер і выкананне ў пасёлку шэрагу мерапрыемстваў, яшчэ маюць месца недапрацоўкі ў частцы ажыццяўлення сумесна з праваахоўнымі органамі работы па ахове грамадскага парадку і дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў на падведамнай тэрыторыі, парушэнне правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю, пажарнай бяспекі і г.д. Натуральна, недапрацоўкі трэба абавязкова выпраўляць, што і было адлюстравана ў рашэнні райвыканкама.