Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 августа 2017
Ураджай-2017. Месца сустрэчы — ніва
Да заканчэння жніва на Асіповіччыне застаецца літаральна некалькі крокаў. Сёлета кампаніі была нададзена асаблівая ўвага. Уборка хлеба стала па-сапраўднаму агульнай справай.
Пазаўчора да нашых аграрыяў наведаўся першы намеснік пракурора вобласці Алег Пімашкоў. Мэтай візіту было не толькі даведацца падрабязнасці аб ходзе ўборкі ў раёне, але і непасрэдна пагутарыць з удзельнікамі жніва.
На пшанічным полі адбылася сустрэча з экіпажам ААТ “Авангард-Ніва” ў складзе Віталя Дубінчыка і Руслана Iгрунова. Хлопцы ўдзельнічаюць у раённым маладзёжным спаборніцтве, маюць добрыя вынікі. “Адчуваецца, што моладзь руплівая, у тэхніцы разбіраецца, да работы інтарэс мае. Падрыхтавана добрая змена!” — выказаў сваю думку госць з вобласці. Такое меркаванне пацвердзіў і кіраўнік гаспадаркі Сяргей Сідарэнка. Старшыня райвыканкама Павел Налівайка падкрэсліў, што хлебаробы Асіповіччыны робяць усё магчымае, каб аператыўна і якасна справіцца са жнівом, выканаць дадзенае на рэспубліканскай селектарнай нарадзе даручэнне Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі скончыць уборку збожжа не пазней за 20 жніўня.