predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Раённы бацькоўскі сход

5 июня 2015

Раённы бацькоўскі сход

Раённы бацькоўскі сход па праблемах выхавання дзяцей у сучаснай сям’і адбыўся на днях у гімназіі. 
Задачай маштабнага мерапрыемства стала прыцягненне ўвагі бацькоўскай грамадскасці да вырашэння праблем негатыўных праяў сярод непаўналетніх, павышэнне эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рабоце з імі, папярэджанне злачыннасці сярод дзецей і падлеткаў, забеспячэнне  іх карыснай  занятасцю ў вольны час.
У зацікаўленай размове прынялі ўдзел 227 бацькоў навучэнцаў 18 гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі, педагогі, медыкі, прадстаўнікі праваахоўных органаў і іншых службаў раёна. Бацькі даведаліся аб метадах фарміравання ў падлеткаў навыкаў бяспечных і адказных паводзін, арганізацыі прафілактычнай работы з імі, былі праінфармаваны аб прыкметах  ужывання псіхаактыўных рэчываў, азнаёміліся  з  мерамі  па супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі.
Сваім меркаваннем аб духоўна-маральным аспекце сямейнага выхавання падзяліўся благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус. Суразмоўцы закранулі і такую “гарачую” на сёння тэму,  як  арганізацыя  занятасці непаўналетніх у летні перыяд.
Адным з прынятых удзельнікамі сходу рашэнняў стала правядзенне 4 чэрвеня адзінага дня бяспекі, а завяршылася сустрэча “адкрытым мікрафонам”: ні адно пытанне не засталося без кампетэнтнага адказу.

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"