predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Прысягнулі на вернасць Радзіме

13 декабря 2016

Прысягнулі на вернасць Радзіме

А 10 гадзіне суботняй раніцы каля ваеннага гарадка ў Асіповічах было шматлюдна — як і заўжды перад галоўным воінскім рытуалам. Навабранцы 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады  застылі  ў  чаканні:  ужо  праз некалькі  хвілін давядзецца прамовіць словы воінскай прысягі ў прысутнасці камадзіраў, бацькоў, сяброў і знаёмых. Павітаць пачынаючых рэактыўшчыкаў прыйшлі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, начальнік ракетных войск і артылерыі краіны генерал-майор Генадзь Казлоўскі, ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў падпалкоўнік Мікалай Гоман, ганаровы салдат брыгады генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Васільевіч Жураўлевіч, настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў. А ад імя ўсіх матуль да байцоў звярнулася маці аднаго з навабранцаў Наталля Ліпкіна.
Пасля  таго,  як  усе  пажаданні  былі  выказаны  і прысяга на вернасць Радзіме стала рэальнасцю, ваеннаслужачыя прайшлі ўрачыстым маршам і спелі Гімн краіны. Усё, на гэтым афіцыйная частка завершана.
Засталося здаць зброю, атрымаць апошнія парады камандзіраў — і вось яно, самае радаснае імгненне: першая звальняльная запіска і чаканая сустрэча з блізкімі і сябрамі.
Зразумела, такое ўрачыстае мерапрыемства ў нас не адзінае. Напрыклад, на Асіповіцкім палігоне віталі навабранцаў 51 гвардзейскай артыллерыйскай брыгады, у Цэлі — 465 ракетнай брыгады. Ды і ўвогуле амаль у кожнай вайсковай часці або злучэнні краіны ў гэты дзень гучалі словы "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь..."
Як складзецца лёс кожнага з навабранцаў пакуль не вядома, але верыцца, што кожны з прадстаўнікоў прызыву "Восень-2016" стане сапраўдным абаронцам Айчыны, родных, блізкіх.