predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Навагодні кірмаш:
тавар — наш, настрой — вашtc
"Навагодні кірмаш: тавар — наш, настрой — ваш"

27 декабря 2017

Навагодні кірмаш: тавар — наш, настрой — вашtc "Навагодні кірмаш: тавар — наш, настрой — ваш"

Актыўна прайшоў на галоўнай плошчы горада ў суботу навагодні кірмаш. Яго асноўная мэта — даць магчымасць землякам рознабакова падрыхтавацца да свят — была дасягнута.

 Свае гандлёвыя павільёны з шырокім асартыментам разгарнулі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, “Гандаль”, “Рыбгас “Свіслач”, райспажыўтаварыства, Асі-повіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук”, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. Не засталася па-за ўвагай і прапанова асіповіцкага лясгаса: можна было выбраць ялінку на любы густ, прычым дрэўцы падвозіліся на працягу дня. Сімвал наступнага года — сабака, і гэтаму персанажу надзялялася асаблівая павага: сабакі-капілкі, пёсікі, што спяваюць песенькі, адпаведныя навагоднія касцюмы, сувеніры з тканіны, валяныя і драўляныя — з чатырохногім сябрам дадому пайшлі многія наведвальнікі.

Тыя, хто не патрапіў на кірмаш у мінулую суботу, могуць не расстройвацца: аналагічнае мерапрыемства пройдзе яшчэ і 30 снежня.