predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Навіны з РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”

25 сентября 2013

Навіны з РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”

 ЛАСУНКІ ДЛЯ "ЛАСУНКА".  Чарговы агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак- 2013”, які нядаўна прайшоў у Мінску, прынёс РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” новыя ўзнагароды, папоўніўшы ўжо немалую калекцыю залатых медалёў. На гэтым прэстыжным прафесійным спаборніцтве майстроў хлебнай і кандытарскай спрвы, дзе было прадстаўлена некалькі соцень узораў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, адзначаны і нашы ласункі “Коврижка “Королевская” і торт “Графскі”. Ды і хіба магло быць інакш? Так, напрыклад, узгаданы торт мае праслойку з суфле, пакрыты шакаладнай глазурай, аздоблены заварнымі паўфабрыкатамі. Сапраўднае ўпрыгажэнне святочнага стала!

ЛАСУНКІ ДЛЯ “ЛАСУНКА”

Чарговы агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак- 2013”, які нядаўна прайшоў у Мінску, прынёс РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” новыя ўзнагароды, папоўніўшы ўжо немалую калекцыю залатых медалёў. На гэтым прэстыжным прафесійным спаборніцтве майстроў хлебнай і кандытарскай спрвы, дзе было прадстаўлена некалькі соцень узораў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, адзначаны і нашы ласункі “Коврижка “Королевская” і торт “Графскі”. Ды і хіба магло быць інакш? Так, напрыклад, узгаданы торт мае праслойку з суфле, пакрыты шакаладнай глазурай, аздоблены заварнымі паўфабрыкатамі. Сапраўднае ўпрыгажэнне святочнага стала!

ДАПАМОЖА БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ “ЗЛАТКА”

Уважлівыя пакупнікі апошнім часам не маглі не заўважыць на паліцах ма-газінаў навінку асіповіцкіх хлебапёкаў — хлеб пшанічны “Златка”. Асаблівасць гэтага вырабу ў тым, што ў сваёй рэцэптуры ён мае пшанічнае вотруб’е — незаменную крыніцу клятчаткі, важнейшых макра- і мікраэлементаў, так неабходных чалавечаму арганізму. Вотруб’е спрыяе зладжанай рабоце стрававальнай сістэмы і эфектыўнай прафілактыцы многіх захворванняў.

“Златка” мае вагу 400 грамаў, для лепшай захаванасці ўпакоўваецца ў поліэтыленавую плёнку. Зараз гэтага карыснага хлеба на прадпрыемстве выпякаецца 100 кілаграмаў у суткі, а як толькі асіпаўчане цалкам ацэняць яго вартасці, аб’ёмы будуць павялічаны. Безумоўна, прыемна, калі вытворцы клапоцяцца аб здароўі землякоў.