predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Народны ансамбль "Вяселле"  Каўгарскага сельскага клуба адсвяткаваў 35-годдзе з дня ўтварэння

8 декабря 2015

Народны ансамбль "Вяселле"  Каўгарскага сельскага клуба адсвяткаваў 35-годдзе з дня ўтварэння

Народны ансамбль "Вяселле" Каўгарскага сельскага клуба ў суботу адсвяткаваў 35-годдзе з дня ўтварэння.
Каля яго вытокаў стаяла былы старшыня прафкама мясцовага саўгаса Марыя Міхадзюк, дзякуючы якой і адбылося першае выступленне самадзейных артыстаў — працаўнікоў "Каўгарскага". Крыху пазней эстафету кіраўніка творчай групы падхапіў Анатоль Цімашэнка, які і зараз натхняе калектыў на новыя поспехі.

























З 1989 года ансамбль носіць званне народнага. У рэпертуары — старадаўнія беларускія карагодныя, вясельныя, жартоўныя песні, праграма "Запрашаем на вячоркі", абрады "Зажынкі", "Хрэсьбіны" і інш. Калектыў пастаянна ўдзельнічае  ў  раённых культурна-масавых мерапрыемствах, у тым ліку — штогадовым фестывалі “Веснавыя колеры”. Неаднаразова з канцэртамі артысты выязджалі ў  Старыя  Дарогі,  Глуск,  Бабруйск, Александрыю  і  інш. Паспяхова  выступілі на III рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Яны — удзельнікі тэлевізійных  праграм  “Таленты Прыдняпроўя”, “Terra historica”, “Запрашаем на вячоркі”.
Павіншаваць “Вяселле” з днём нараджэння завіталі прадстаўнікі раённай  і мясцовай  улад,  калектывы школы і бальніцы з Дараганава, калегі з Дрычына, аднавяскоўцы. У адрас віноўнікаў свята гучалі цёплыя словы, музычныя нумары. А яны, як і заўсёды, парадавалі прысутных песенна-танцавальнай творчасцю.