Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
6 мая 2025
Напярэдадні Дня Перамогі жыхар вёскі Слабада Асіповіцкага раёна Уладзімір Кабылянец прымаў шматлікія віншаванні са святам
У госці да адзінага на Асіповіччыне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны завіталі старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, старшыня Свіслацкага сельсавета Аляксей Трэцьякоў, начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір 51 гвардзейскай артбрыгады Аляксей Ратушны, ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Фёдар Шапавалаў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Старавойтава, вучні Свіслацкай СШ.
На долю Уладзіміра Іванавіча выпала нямала выпрабаванняў, якія ён вытрымаў і з гонарам пераадолеў. Васямнаццацігадовым хлопцам уступіў у Савецкую армію, дзе пачэсна выконваў свой абавязак перад Радзімай. Ён ведае цану мірнаму небу, сумленнай працы, спакойнаму жыццю.
Ветэран атрымаў шмат падарункаў і кветак ад гасцей. А найбольш узрадавалі яго віншавальныя трохвугольнікі ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолія Ісачанкі, якія высока ацэньваюць заслугу ветэранаў у сённяшнім росквіце краіны.
І вядомую песню “Дзень Перамогі” артысты ваеннага аркестра выконвалі сёння асабліва пранікнёна, бо ігралі яны для чалавека, які ўнёс свой уклад у тое, каб гэты дзень наблізіць.
osipovichi-region.by