predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Надзённыя пытанні — вырашаць

17 декабря 2013

Надзённыя пытанні — вырашаць

10 снежня прайшоў сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Прысутныя — людзі, якія даўно ведаюць адзін аднаго, перашкод у зносінах не ўзнікала, і яны дзяліліся сваімі праблемамі, выказвалі заўвагі і пажаданні. Напрыклад, не заўсёды абвяшчаюць прыпынкі ў аўтобусах, патрэбен гукавы сігнал для святлафораў, а таксама неабходна ўсталяваць святлафор побач з аўтобусным прыпынкам "Паліклініка" і г.д.

10 снежня прайшоў сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Прысутныя — людзі, якія даўно ведаюць адзін аднаго, перашкод у зносінах не ўзнікала, і яны дзяліліся сваімі праблемамі, выказвалі заўвагі і пажаданні. Напрыклад, не заўсёды абвяшчаюць прыпынкі ў аўтобусах, патрэбен гукавы сігнал для святлафораў, а таксама неабходна ўсталяваць святлафор побач з аўтобусным прыпынкам "Паліклініка" і г.д.

Прадстаўнікі абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ", якія ўдзельнічалі ў рабоце сходу, паабяцалі данесці іх да кіраўніцтва мясцовай улады і пастарацца па меры сіл і магчымасцей вырашыць іх разам з уладамі горада. А яшчэ яны прывезлі гуманітарную дапамогу, якую і атрымалі жадаючыя.

Акрамя таго, членам Асіповіцкай РА распавялі аб магчымасцях набыцця спецыялізаванай тэхнікі і прылад. Напрыклад, у інвалідаў па зроку I і II групы ёсць магчымасць набыць смартфон з адмысловым праграмным забеспячэннем для слабавідушчых. Таксама могуць спатрэбіцца "гаворачыя" гадзіннікі і танометры, плэеры для праслухоўвання аўдыёкніг, спецыяльныя кіі. Дастаткова толькі звярнуцца да тэрапеўта, атрымаць даведку — і ў Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва дапамогуць набыць неабходныя "гаджэты".