Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29 марта 2013
На парадку дня — будаўніцтва ферм
Як паведамілі ва УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, сітуацыя ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны з узвядзеннем новых сельгасаб’ектаў на сёння такая: будаўнічыя работы па рэканструкцыі малочнатаварных ферм з прымяненнем драўляных канструкцый вядуцца ў калгасах “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Як паведамілі ва УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, сітуацыя ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны з узвядзеннем новых сельгасаб’ектаў на сёння такая: будаўнічыя работы па рэканструкцыі малочнатаварных ферм з прымяненнем драўляных канструкцый вядуцца ў калгасах “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Гэтым гаспадаркам адкрыта фінансаванне па лініі ААТ “Белаграпрамбанк”. Крэдытныя рэсурсы — 2,825 мільярда рублёў на кожную ферму.Як выглядаюць навабуды жывёлагадоўлі ў Лучыцах, Асаўку, Краях і Забалацці адпаведна? Цалкам зманціраваны каркасы кароўнікаў, зроблены дахі з профнасцілу, устаноўлены аконныя блокі, на чарзе — стойлавыя рамы. Стаяць ужо і каркасы даільна-малочных блокаў, ідуць работы па майстраванні даху, сценавых панэляў, унутраных перагародак, аконных блокаў, асновы пад даільнае абсталяванне. Ва ўсіх зманціраваны пляцоўкі для часовага захавання гною.Што ў астатніх гаспадарках? Нягледзячы на тое, што фінансаванне калгасу “Бярэзіна” не адкрыта, работы па рэканструкцыі фермы ў вёсцы Копча працягваюцца дзякуючы сродкам падраднай арганізацыі. Зараз будаўнікі заняты дахам даільнамалочнага блока, на кароўніку зашываюцца тарцы, ідзе ўстаноўка вокнаў, на 60% зроблена падлога. Пляцоўка для гною таксама ўжо гатова.Цяпер ідзе афармленне дакументаў на атрыманне сродкаў у ААТ “Белаграпрамбанк” калгасамі “Чырвоны ўдарнік”, “Лапічы”, “Ясень”, “Бярэзіна”, “Карытнае” і імя Чарняхоўскага.