Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 декабря 2014
Мясцовае самакіраванне
Днямі пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка прайшоў семінар дэпутатаў і прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, удзел у якім прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў і Алена Круцько, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, якія забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці людзей.Напачатку аб стане крымінагеннага становішча на Асіповіччыне праінфармаваў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Рустам Хамдамаў, а дырэктар адзінага разліковага цэнтра Анатоль Грыгор’еў пазнаёміў з сістэмай налічэння квартплаты і тарыфамі на камунальныя паслугі.Прадстаўнікі грамадскасці актыўна задавалі пытанні, выказвалі набалелае. Уздымаліся такія актуальныя праблемы, як барацьба з самагонаварэннем, прафілактыка п’янства ля пад’ездаў, рэалізацыя спіртных напояў у начны час, выхаванне культуры паводзін моладзі ў грамадскіх месцах, якаснае аказанне камунальных паслуг. Шэраг іх прапанавана разглядзець у райвыканкаме, каб больш дэталёва разабрацца і выпрацаваць механізм уздзеяння на неплацельшчыкаў.Не заставаліся ў баку ад абмеркавання набалелага і нашы абраннікі ў сенат і парламент. Алена Круцько заклікала больш актыўна працаваць з насельніцтвам, запэўніла, што кожны пісьмовы зварот да яе будзе абавязкова разгледжаны і аказана садзейнічанне дзеля станоўчага вырашэння злабадзённых пытанняў. Мікалай Калтуноў расказаў аб эканамічным развіцці краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.