predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Лекі — у крокавай даступнасці

22 ноября 2017

Лекі — у крокавай даступнасці

Мікрараён "Чарняхоўскага" мае сваю адметную асаблівасць: утварыўся ён нядаўна, таму пражываюць тут у асноўным маладыя сем’і, вялікая частка якіх — мнагадзетныя. Зразумела, запатрабаваны імі ў першую чаргу аб’екты сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння. Безумоўна, маецца патрэба і ў аптэцы.
Бліжэйшая ад названага мікрараёна знаходзіцца ў будынку вакзала, таму з радасцю жыхары вуліцы Чарняхоўскага ўспрынялі навіну аб адкрыцці побач з іх дамамі новай аптэкі, якая размясцілася ў будынку магазіна гандлёвай сеткі “Дабраном”.
Магілёўскае ГВРУП “Фармацыя” было прадстаўлена ў нашым рэгіёне пяццю аптэкамі ў горадзе і чатырма — на раёне. Новы медыцынскі аб’ект стаў дзясятым па ліку.

Як расказала загадчыца Асіповіцкай ЦРА № 109 Ларыса Куўшынава, графік работы склалі, вывучыўшы попыт насельніцтва мікрараёна. З аўторка па пятніцу набыць лекі можна будзе з 11.00 да 19.30, у суботу — з 9.00 да 17.30. Будуць адпускацца медыкаменты і па льготных рэцэптах, распаўсюджваюцца і скідкі для пенсіянераў, мнагадзетных сямей і дзяцей да 3 гадоў.
Многія жыхары ўжо змаглі ацаніць усе плюсы медыцынскай кропкі. Ганне Кабышавай (на здымку) таксама падабаецца працаваць у новым памяшканні са зручнымі стэлажамі і ветлівымі кліентамі.