Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 февраля 2015
І спорт , і свята для мужчын
Сустрэча вайскоўцаў, працоўнай молодзі і навучэнцаў адбылася ў нядзелю ў МПЦ "Равеснік". У мерапрыемстве пад назвай "А ну, хлопцы!" удзельнічалі 6 каманд: зборныя РАУС, АЗАА, в/ч 12147 і 12180, прафесійна-тэхнічнага каледжа і дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.Спачатку да прысутных з прывітальным словам звярнулася дырэктар "Равесніка" Таісія Амяльянчык, потым, пакуль суддзі і прадстаўнікі каманд праводзілі жараб’ёўку, усе змаглі паглядзець фільм пра наш горад. Асабліва цікавай стужка стала для салдат, якіх прызвалі ў Асіповічы з іншых рэгіёнаў.Пераможцаў у спаборніцтвах па настольнаму тэнісу, армрэстлінгу і дартсу ўзнагародзіла першы сакратар райкама БРСМ Ганна Дземідок: першае месца заваявала каманда вайскавой часці 12180. другое — каледж, а трэцяе - каманда РАУС. Астатнія каманды атрымалі дыпломы за ўдзел. А эстэтычнае задавальненне ад спеваў гасцям падарылі дзяўчыны з вакальнага калектыву "Крышталь" МПЦ "Равеснік".