Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 сентября 2026
Гаспадаркі Асіповіцкага раёна завяршылі жніво
І вынікі сёлета атрымаліся наступнымі. Убраны 8 731 гектар ніў. Намалочана 19 134 тоны з сярэдняй ураджайнасцю 22 ц/га. Нягледзячы на тое што кожны гектар сёлета даў на 6 цэнтнераў большую ўраджайнасць, чым у мінулым годзе, узятая вышыня сведчыць аб тым, што асіповіцкім аграрыям яшчэ ёсць да чаго імкнуцца ў будучым. А ўсе магчымыя рэзервы варта падключаць ужо зараз, калі ідзе задзел ураджаю на наступны год.
Падсумоўваем здабыткі. ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: вал — 4 300 тон, ураджайнасць — 24,6 ц/га; ААТ “ВязаўніцаАгра”: 4 414 тон, 20 ц/га; ААТ “Авангард-Ніва”: 3 059 тон, 19,2 ц/га; ААТ “Ясеньскае”: 2 011 тон, 19,4 ц/га; ААТ “ПратасевічыАгра”: 1 025 т, 10,7 ц/га.
Значны ўнёсак у агульны каравай зрабілі сялянска-фермерскія гаспадаркі: 4 326 т, 36,9 ц/га.
Найлепшыя вал і ўраджайнасць у разрэзе культур далі азімая пшаніца (5 177 т, 24,7 ц/га) і яравы ячмень (4 162 т, 27,4 ц/га).
Работа на палях не спыняецца ні на дзень. Завершана сяўба рапсу. Ідзе падрыхтоўка глебы пад азімыя збожжавыя культуры. На парадку дня — корманарыхтоўка. Працягваецца закладка “салаты з кукурузы” ў траншэі. Па стане на ўчарашнюю раніцу ўжо ўтрамбавана 6 152 тоны зялёнай масы — 7% да запланаванага. Усяго ж на зімовы стойлавы перыяд неабходна назапасіць 88 141 тону сіласу.
osipovichi-region.by