predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Дзякуй за ўсё, дарагія ветэраны!

27 июня 2014

Дзякуй за ўсё, дарагія ветэраны!

275 жыхароў Асіповіччыны прадстаўлены да ўзнагароджання медалямi "70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".

275 жыхароў Асіповіччыны прадстаўлены да ўзнагароджання медалямi "70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".

Урачыстая цырымонія ўручэння юбілейных медалёў прайшла 24 чэрвеня ў культурна-спартыўным цэнтры "Асіповічы". З рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка і ваеннага камісара Мікалая Гомана заслужаныя ўзнагароды атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых на палях бітваў і вязняў фашызму хвілінай маўчання, а ў словах падзякі, якія гучалі ў адрас застаўшыхся ў жывых воінаў-вызваліцеляў і тых, чыё дзяцінства і юнацтва былі скалечаны вайной, чырвонай стужкай праходзіла думка пра тое, што толькі дзякуючы іх сіле, мужнасці і жыццястойкасці мы жывем на свабоднай зямлі, якая паўстала з разрухі працай і цярпеннем ваеннага пакалення. Падарункам для ўзнагароджаных сталі песні ваенных гадоў, якія гучалі па асабліваму пранікнёна і шчымліва ў выкананні хору ветэранаў. Песням свайго дзяцінства і юнацтва падпявала ўся зала...

На жаль, з-за змены месца жыхарства ці па стане здароўя не ўсе ветэраны і пасівелыя “дзеці вайны” змаглі прыйсці на ўрачыстае мерапрыемства, але юбілейныя медалі яны абавязкова атрымаюць да святочнай даты ці ўжо атрымалі. Многіх прадстаўнікі ваеннага камісарыята і дзяржаўных устаноў ужо наведалі дома, дзе правялі цырымонію ўзнагароджання і нізка пакланіліся ад усіх нас.