Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29 мая 2026
Дзейнічалі аператыўна
З-за праходжання халоднага атмасфернага фронту, які сфарміраваўся на поўначы Еўропы, у сераду на Асіповіччыне бушаваў штармавы вецер — стыхія натварыла нямала шкоды.
Як расказалі ў УКП ЖКГ, на тэрыторыі горада было павалена больш за 20 дрэў. “Прарэджана” зялёнае ўбранства вуліц Абросімава, Рабоча-Сялянскай, Крыловіча, Міхалкіна і іншых. Упала некалькі дрэў у абодвух гарадскіх парках. Свавольнік вецер перакуліў аўтобусныя прыпынкі ў завулку Чарняхоўскага і на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Работнікі УКП ЖКГ аператыўна правялі работы па расчыстцы дарог і тратуараў ад галля і ствалоў дрэў, адразу распілавалі іх. Працавалі дапазна. Учора работы працягнуліся. Вецер пашкодзіў і лініі электраперадач. Былі адключаны дзве лініі 10 кВ, абясточаны 21 населены пункт. На ліквідацыю вынікаў стыхіі было накіравана сем брыгад у складзе 31 чалавека, працавала спецтэхніка: аўтавышкі, мабільныя рабочыя платформы. Да поўначы электразабеспячэнне было адноўлена.
У розных кропках раёна назіралася пашкоджанне дахаў, падзенне дрэў. Да ліквідацыі наступстваў стыхіі падключыліся ДЭУ-73, ДРБУ-199, лясгас і іншыя арганізацыі.
Кацярына Іванова, osipovichi-region.by